Аб атрыманні адукацыі на беларускай мове ва ўстанове

Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе. І хаця дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы і многія разумеюць яе, сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе ў іх адсутнічае.

Развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы – асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці выхаванца, далучэнне яго да вытокаў нацыянальнай культуры. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, умення выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

У нашай установе прадуглежаны беларускамоўны дзень - чацвер. У гэты дзень выхавацелі выкарыстоўваюць беларускую мову ў спецыяльна арганізаванай, працоўнай, гульнявой, мастацка-маўленчай дзейнасці дзяцей, пад час рэжымных момантаў.

Мы будзем рады, калі родная мова будзе гучаць і ў сем’ях нашых выхаванцаў.

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German

Контакты

Минская область г.Любань, ул.Интернациональная, д.50а 

тел: 8-01794-55924

du4@luban.edu.by