Канспект інтэгрыраванага занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “Мастацтва. Канструя

ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ

 

Беларусам

Якуб Колас

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

Зорка

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка, ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою!
О, не, ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта — чыею рукою?

Вясна

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.

Канец лета

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары —
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак —
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам — галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх...
...Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!

 

Канспект інтэгрыраванага занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “Мастацтва. Канструяванне” на тэму “Беларускія народныя цацкі” ў старэйшай групе.

Праграмны змест:

Фарміраваць уяўленні аб прадметах рукатворнага свету: беларускіх народных цацках , аб гісторыі іх узнікнення, аб беларускіх рамёствах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне). Узбагаціць беларускі слоўнік дзяцей назвамі беларускіх народных цацак, пашырыць веды аб матэрыялах з якіх яны зроблены (з ільну, саломы, гліны, тканіны, дрэва). Развіваць уменне групіраваць цацкі на беларускія народныя і сучасныя. Фарміраваць ўменне канструяваць з тканіны беларускую народную цацку (на аснове прамавугольніка) па схеме. Развіваць камунікатыўныя ўменні на беларускай мове.  Выхоўваць цікавасць да народнай творчасці, да беларускай мовы,  жаданне навучыцца размаўляць на ёй.

Абсталяванне: беларускія народныя цацкі, схема вырабу беларускай народнай лялькі, кускі тканіны прамавугольнай формы вялікага і малога памеру, стужкі для перавязкі на кожнае дзіця, ТСН з малюнкамі    беларускіх народных цацак і сучасных.

Ход занятку:

Выхавацель: Заходзьце деткі хутчэй, смялей. Ды мы тут не адны. Госці да нас прыйшлі. Давайце іх прывітаем шчыра.

Дзеці: Добрай раніцы! Прывітанне! Добрага здароўя! Рады вас бачыць! Вітаем вас!

Выхавацель: Дзеці, вы заўважылі на якой мове мы з вамі размаўляем?

Дзеці: На беларускай мове.

Выхавацель: Як вы лічыце: мы добра ведаем беларускую мову?

Дзеці: Не зусім.

Выхавацель: А зараз я праверу,  ці добра вы ведаеце беларускую мову. Я вам буду паказваць цацку, а вы мне будзеце адказваць як яна называецца па-беларуску. (Лялька, мячык, ваўчок, цягнік).  Цяпер я буду называць цацку, а вы павінны знайсці яе ў групе і паказаць (карабель, тэлефон, зайчык).

Выхавацель: Не заўседы цацкі былі такія, як цяпер. Раней не было  розных канструктараў і сучасных лялек, нават не было дзіцячага саду. А дзяцей неабходна было забаўляць. Цацкі рабілі з рознага матэрыялу, які быў пад рукой. Давайце паглядзім, якімі цацкамі гулялі дзеці ў тыя часы і якімі цяпер (прагляд прэзентацыі з дапамогай ТСН).

1 слайд: Вы бачыце хлопчыка з саломы, гэта лялька з мінулага. Зараз лялькі з саломы робяць толькі як сувеніры. Справа сучасная лялька хлопчык з пластмасы.

2 слайд:  Гэта лялька дзяўчынкі. Злева старадаўняя лялька з ільняной тканіны. На ёй нашыта палоска з белым, зялёным і чырвоным колерам. Белы колер сімвал чысціні, чырвоны сімвал жыцця. А зялёны гэта колер раслін.

3 слайд: Гэта лялька  ў беларускім нацыянальным касцюме. Яе касцюм упрыгожаны беларускім арнаментам. Так адзяваліся людзі шмат гадоў таму назад.

4. слайд: У мінулыя часы рабілі лялек і з нітак. Сучасныя лялькі-дзяўчынкі амаль усе з пластмасы і апранутыя як сучасныя дзяўчынкі.  Лялькі сталі больш прыбраныя. У сучасных лялек адзення і прычосак вялікае мноства.

5 слайд: З саломы рабілі не толькі людзей але і жывёл. Вось конь з саломы злева. А справа сучасная плюшавы  конік- поні. Ён мяккі і набіты  ўнутры ватай.

6 слайд: Таксама раней цацкі рабілі з гліны. У асноўным гэта былі свістулькі ў форме звяроў і птушак. Іх прыгожа размалёўвалі фарбамі. Сучасную  свістульку вы бачыце справа.

(гучыць музыка, заходзіць дзяўчынка Васілінка.)

Васілінка: Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі. Я дзяўчынка Васілінка. Мая бабуля жыве у весцы і яна захавала шмат беларускіх народных цацак, з якімі раней гуляліся дзеці. І я хачу паказаць іх вам. А вы мне расскажыце, што гэта за цацкі і з якіх матэрыялаў яны зроблены.

Выхавацель: Расскажам Васілінцы пра беларускія народныя цацкі?

Дзеці: Так.

Выхавацель: Сядайце калі ласка, а Васілінка з вамі пагуляе. Яна будзе падыходзіць да кожнага з вас з кошыкам, а вы будзеце браць з кошыка цацку, называць яе і гаварыць з якога матэрыялу яна зроблена.

Дзеці: Конік (гліняная свістулька, размаляваная фарбамі), заяц (бел. нар. цацка, якая зроблена  знекалькіх матэрыялаў: з саломы, а  галава з дрэва), пеўнік (гліняная свістулька, размаляваная фарбамі, яе гук падобны да гукаў пеўчых птушак), лялька з ільну( майстар туга сціснуў лён у пучок і змазаў клеем, а доўгая спадніца упрыгожана беларускім арнаментам, лялька з нітак, лялька з тканіны, пеўнік з саломы і другія.

Выхавацель: Дзеці скажыце чаму гэтыя цацкі называюцца беларускія народныя?

Дзеці: Таму што іх рабілі беларускія народныя майстры.

Выхавацель: Як  называецца майстар, які робіць цацкі з саломы?

Дзеці: Майстар па саломапляценню.

Выхавацель: Як называецца майстар, які робіць цацкі з гліны?

Дзеці: Ганчар.

Выхавацель: Які майстар, робіць палатно для цацак з тканіны?

Дзеці: Ткач.

Выхавацель: (паказвае цацку з ільну). Вось гэта цацка зроблена з ільну. А я ведаю цікавую беларускую народную гульню “Лянок” у якую мы зараз пагуляем.

Фізкульт-хвілінка.

Выхавацель:

Станавіцеся ў круг. Васілінка, што нам прасьці дасі?

Васілінка: Белы лянок.

Дзеці: А мы сеялі, сеялі лянок.

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіўся наш лянок!

Урадзіўся кужалек!

Мы лянок і рвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок!

Белы слауны кужалек

Дзеці падыходзяць да стала з глінянымі цацкамі.

Выхавацель: З гліны рабілі цацкі у выглядзе жывелаў, людзей. Майстар спачатку выбірае гліну, потым лепіць фігурку, сушыць яе, размалеўвае. Дзіця возьме такую цацку і адразу прымае яе  ў сваю гульню. І мы таксама зараз пагуляем.


Выхавацель: Жыў ды быў певунок,

Ён на печы спаць не мог,

Вельмі рана уставаў,

Меў ён вельмі многа спраў.

Певень: Разам з сонейкам устаю

Песню звонкую пяю,

Усе, усе, усе ў хляве ўставайце

Ды да працы прыступайце.

Кураняты: Дзякуй, Пеця-певунок,

Што падняцца дапамог.

Гусачка: Га-га-га-га-га-га,

Уставаць нам yciм пара.

Будзем травачку шчыпаць,

Дзетак частаваць.

Кароўка: Мне таксама трэба ў поле

Хуценька icці,

Дзеткам нашай гаспадыні

Малачка нясці.

Парсючок: Ну чаго ты гарлапаніш?

Паспаць хочацца яшчэ.

Есці мне i мaiм дзецям

Гаспадыня вунь нясе.

Выхавацель: Пеўнік так расхваляваўся

І да парсючка падаўся,

Пра сяброўства расказаў

I параду яму даў.

Пеўнік: Пра ляноцтва забывай,

І да працы ўставай,

Толькі той, хто любіць працу,

 

Сябрам нашым можа звацца.

Выхавацель: Вось які цудоўны спектакль, дзеці, атрымаўся. А дапамаглі нам у гэтым… (беларускія народныя  цацкі).

Выхавацель: Васілінка ведае яшчэ адну цікавую гульню. Нам трэба падзяліцца на 2 каманды (хлопчыкаў і дзяўчынкаў). Слухайце ўважліва заданне : неабходна размеркаваць сучасныя цацкі і беларускія народныя, якія знаходзяцца ў корабе. Хлопчыкі павінны адабраць сучасныя цацкі і пакласці іх на сіні стол, а дзяўчынкі - старажытныя цацкі і пакласці іх у зя на зялёны стол.

Выхавацель: Дзяўчынкі правераць ці правільна выканалі заданне хлопчыкі, а хлопчыкі ў дзяўчынак.

Выхавацель: Дзяўчынкі  назавіце якія сучасныя цацкі адабралі хлопчыкі і чаму? (таму што з гэтымі цацкамі мы гуляемся ў цяперашні час, яны з пластмассы, ў іх сучаснае адзенне і прычоскі). Хлопчыкі,  назавіце якія цацкі адабралі дзяўчынкі і чаму яны старажытныя? (яны з ільну, яны з саломы, яны простыя).

Выхавацель: Беларускія майстры ўмеюць рабіць сваімі рукамі прыгожыя цацкі.  Мы з вамі будзем майстрамі-ўмельцамі і будзем рабіць вось такую беларускую ляльку з тканіны, якая называецца Берагіня.  Завуць яе так, таму что яна аберагала нашых продкаў ад розных няўдач (няўзгод).

 

Выхавацель: На стале у кожнага з вас два кусочкі тканіны прамавугольнай формы. Адзін вялікі, другі малы. Бярэм вялікі кусочак тканіны і з двух канцоў закручваем да палоскі ў сярэдзіне. Атрымаецца прамавугольнік, які складваем напапалам. Зараз зробім галаву нашай ляльцы. Бярэм і зверху перавязваем на месцы перагіба.  Атрымалася загатоўка лялькі. Далей бярэм маленькі кусок тканіны. З яго мы будзем рабіць рукі. Тканіну скручваем ў трубачку, а па краям таксама перавязваем. Атрымаліся рукі нашай лялькі. Рукі патрэбна замацаваць. Для гэтага ўладкоўваем  іх пад галавой і зноў перавязваем стужкай. У нас атрымалася лялька.

Выхавацель: У вас на сталах знаходзяцца схема, яна дапаможа вам зрабіць ляльку. Васілінка разам з дзецьмі таксама працуе.

Гучыць музыка.  Дзеці пад музыку робяць ляльку.

Выхавацель: Паглядзіце, якія цудоўныя атрымаліся у нас лялькі. Імі нават можна гуляць. Давайце мы іх пакладзем у кошык да Васілінкі, яна іх перадасць бабулі, каб яны аберагалі нашу бабулю ад розных няўзгод.

Выхавацель: Цяпер, хто лічыць, што вельмі добра працаваў на занятку, уважліва слухаў, адказваў на пытанні, стараўся, той падыходзіць да Берагіні і дорыць ей ляльку, якая смяецца. А хто лічыць, што мог бы лепей працаваць, але не ўсе атрымоўвалася, тады дорыць ляльку, якая сумная.   Выхацацель: Васілінка, а ты якую выбярэш ляльку?

Васілінка: Дзякуй вам хлопчыкі і дзяўчынкі. Мне вельмі спадабалася ў вас. Я раскажу сваёй бабулі, что вы добра ведаеце,  якія бываюць беларускія народныя цацкі і перадам вашы падарунакі.

Выхавацель: Чаму ты, Алёша, выбраў такую ляльку? А ты, Саша, Кіра.

Выхавацель: Малайцы, вы сёння ўсе пастараліся.

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German