Беларусь мая, сінявокая...

Неба чыстае і глыбокае

I бярозавы ціхі гай —

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

I вясёлкамі над ракой...

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

У. Карызна. Беларусь мая сінявокая

Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла — Беларусь.

(Ю. Свірка.)

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German