Беларусь – мая Радзіма


Якая прыгожая назва ў нашай краіны – Беларусь!

А яшчэ мы завём яе – Радзіма.

А яшчэ – Бацькаўшчына.

Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына – бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў – нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі – гэта людзі.

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German