Канспект інтэгрыраванага занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “Мастацтва. Маляванне ”

 

 

 

Канспект інтэгрыраванага занятку па адукацыйнай вобласці

“Дзіця і грамадства” і “Мастацтва. Маляванне

на тэму «Багацце маёй Радзімы»

Праграмны змест:

Знаёміць дзяцей з гісторыяй сваёй Радзімы, яе багаццем, мінулым і сучасным; фарміраваць уяўленні аб прадметах рукатворнага свету: беларускае адзенне, аб гісторыі яго ўзнікнення, аб беларускіх рамёствах (ткацтва, саломапляценне); фарміраваць ўменне маляваць узоры беларускага арнаменту на сілуэтах адзення па схеме;  узбагаціць беларускі слоўнік дзяцей назвамі беларускага адзення, пашырыць веды аб беларускім арнаменце (колер, выгляд), фарміраваць уменне ўжываць формы ветлівасці на беларускай мове; развіваць пачуццё гонару да сваёй краіны сродкамі мастацкага слова,  камунікатыўныя ўменні на беларускай мове; выхоўваць любоў да Радзімы, цікавасць да беларускай мовы,  жаданне навучыцца размаўляць на ёй.

Абсталяванне:

Карта Беларусі, карцінкі з людзьмі ў нацыянальным адзенні беларусаў; стэнды з малюнкамі і здымкамі «Прырода роднага краю», «Мінулае нашай краіны», «Сучасная Беларусь», “Беларускія ўзоры”, прызентацыя ТСН “Беларускі арнамент”, сялянскі посуд (збанкі, драўляныя лыжкі), лялькі ў беларускім адзенні, фарбы і пэндзлі, сілуэты беларускага адзення, схемы беларускага арнамента.

Ход занятку:

Група аформлена па-святочнаму. На сцяне вісяць беларускія узоры, ручнікі, карта Беларусі, карцінкі з людзьмі ў нацыянальных адзеннях беларусаў, стэнды з малюнкамі і здымкамі. Збоку стаяць сталы, на якіх раскладзены беларускія кнігі казак, непадалёку — сялянскі посуд (збанкі, драўляныя лыжкі), лялькі ў беларускім адзенні. Пад гукі беларускай мелодыі дзеці ўваходзяць ў групу і садзяцца на дыван.

В. Заходзьце дзеці хутчэй, смялей.

-Дзеці, у якой рэспубліцы мы з вамі жывём?

-А хто мы па нацыянальнасці?

-На якой мове павінны размаўляць беларусы?

В. Вось сёння мы з вамі цэлы дзень будзем размаўляць на роднай беларускай мове. Зараз пачнём вітацца між сабой на бе­ларускай мове, як сапраўдныя  беларусы.
Слоўная гульня «Прывітанне»

Дзеці ствараюць сцэнку знаёмства: называюць ветлівыя словы (прывітанне; добры дзень; скажыце, калі ласка; дазвольце спытаць) В. Вось якія малайцы! I на­строй адразу стаў лепшы. Дзеці, а вы многа ведаеце беларускіх слоў?

Рухомая гульня «Пераводчык»

Вось мы за­раз праверым, як вы ведаеце беларускую мову, пагуляем у  гульню «Пераводчык», але друкаваць будзем рускія словы на беларускія. У каго мяч, той загадвае рускае слова і кідае мяч пераводчыку. (У крузе)

Родина, город, дорога, мама, папа, бабушка, дедушка, красивый, цветы, деревня, автобус, красный, воздух

В. А зараз, сядайце на свае стулікі і паслухайце верш (чытае верш і паказвае малюнак жанчыны ў беларускім адзенні, якая трымае за руку хлопчыка).

Сыночку маленькі, ты ручку мне дай,

Цябе павяду я ў нязведаны край.

Мы пойдзем вузенькай мяжою ўдваіх...

Так мякка, прыгожа, пахуча... аж рай.

Сыночку маленькі, ты ручку мне дай...

В. Можа хто з вас, дзеці, здагадаўся, пра які «нязведаны край» гаворыцца ў вершы, як гэты край завецца? (Беларусь) Па якім прыметам вы здагадаліся? (Верш напісаны на беларускай мове. Хлопчык і жанчына намаляваны ў беларускім нацыянальным адзенні.)

Так, дзеці, Беларусь – гэта наш дом. У кожнага ёсць свой дом: напрыклад, у птушцы – гняздо, у многіх жывёл – нара. У вас, дзеці, таксама ёсць свой дом. Разам з вамі ў ім жывуць вашы родныя. Гэта ваша сям’я. Побач з вамі ў сваіх дамах жывуць другія сем’і, вашы суседзі. Усе мы, жыхары Беларусі, жывём у вялікім агульным доме, у краіне, якая завецца Рэспубліка Беларусь. Давайце возьмемся за рукі, а я павяду вас, мае хлопчыкі і дзяўчынкі, па нашай беларускай зямлі.

Экскурсія ў імправізаваны музей

Гучыць запіс песні «Спадчына» ў выкананні ансамбля «Песняры». Выхавацель вядзе дзяцей па пакоі, у якім размешчаны стэнды са здымкамі і малюнкамі «Прырода роднага краю», «Мінулае нашай краіны», «Сучасная Беларусь”, “Беларускае адзенне”.

В. Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне і, мабыць, не толькі для мяне – даражэйшая за ўсё, самы ўтульны і чароўны кут. Якая яна, наша зямля? (Паказвае на здымкі.) Гэта залатыя палі збажыны з сінімі «вочкамі» васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, пушчы, дзе горда нясуць свае кроні алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца, гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. (Паводле Уладзіміра Караткевіча) Разам мы зазірнем у мінулае і сучаснае нашага старажытнага краю, разгледзем малюнкі беларускага адзення (прагляд прэзентацыі з дапамогай ТСН).

1 слайд: Гэта мужчынскае беларускае адзенне. Кашуля, нагавіцы, брыль, лапці саламяныя.

2 слайд: Паясы зроблены паводле ўзораў беларускага арнаменту. Дзеці, а ў якім гарадзе вышываюць арнаментам прыгожыя паясы? У Слуцке, слуцкія паясы.

3 слайд: Здымак слуцкіх паясоў. Зараз, людзі зрабілі толькі 8 дакладных копій пояса таго часу. Адзін з гэтых экземпляраў дэманструецца ў музее горада Слуцка.

4. слайд: Жаночае беларускае адзенне. Кашуля, фартух, андарак, гарсэт, пояс, вянок. Найбольшую ўвагу звярталі на ўпрыгожанне рукавоў і пояса, што звязана з мастацкай пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў, надаваў моц і дужасць як асноўным у працы.

5 слайд: Беларускія ўзоры арнаменту. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы  працуюць над ракрыццём арнаменту і яго ўзору.

6 слайд: Беларускі арнамент можна падзяліць на тры 3 групы. Геаметрычны, які складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў. Раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў. Жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак. Гучыць музыка і ў группе з’яўляецца мастак беларускіх роспісаў.

В. Дзеці, нехта завітаў да нас у музей.

Мастак. Добры дзень, дзеці! Вы ведаеце, хто я? Так, я — мастак беларускіх роспісаў. Пачуў я, што вы завіталі ў музей і вось прыйшоў да вас.

Паглядзіце, якія ў мяне чароўныя фарбы.
Мастак бярэ фарбы і пэндзлі і пачынае «чарадзейнічаць»: спалучае жоўтую фарбу з чырвонай і атрымлівае аранжавую, жоўтую з сіняй — атрымлівае зялёную. Пры гэтым дзеці называюць колеры фарбаў, якія бярэ мастак. Просіць дзяцей назваць колеры, якія яны хацелі б атрымаць, і выконвае іх жаданні. А вы б хацелі стаць чараўнікамі беларускага роспісу? Зараз я дакрануся да вас сваім пэндзлем — вы ўсе ператворыцеся ў мастакоў. Вось у нас тут 4 дарожкі: жоўтая — гэта кашуля, белая — фартух, зялёная — паясы, блакітная — ручнік. Дзеці дзеляцца на чатыры групы.
В. Калі вы пойдзеце па адной з гэтых дарожак, то знойдзіце сілуэты беларускага адзення і фарбы.  Вам трэба зрабіць роспіс беларускага нацыянальнага адзення па схемам. (На сталах ляжаць сілуэты і фарбы, пэндзлікі, схемы беларускага арнамента.) Распісваць мы іх будзем паводле ўзораў беларускага арнаменту. Давайце з вамі ўспомнім, дзе размяшчаецца арнамент у ручніка? (Па краях.) У сурвэткі? (Па баках, вуглах.) А ў фартуха? (Па кішэні, унізе ) У блузкі і кашулі? (Ля гарлавіны, на грудзях.) Малайцы!

А зараз пачынаем працу.

Гучыць музыка. Дзеці пад гукі беларускай музыкі малююць.

Дзецям даецца ўстаноўка: фарбы можна выкарыстоўваць і састаўляць, хто якія хоча, на палітрах і ў слоіках, маляваць можна пэндзлем і тампонам.

М. Я бачу, што адзенне ў вас атрымалась вельмі прыгожае. Вы малайцы.

В. Дзеці, давайце ўзгадаем, дзе мы сёння былі і што бачылі?

В. Вы сёння вельмі добра папрацавалі, пабывалі ў беларускам музее, пазнаёміліся з багаццем нашай краіны. Зараз мы павінны вярнуцца у групу, таму што музей зачыняецца.

Літаратура

  1. Александровіч, Р. Зямля з блакітнымі вачыма / Р. Александровіч, Т. Нескаромная: дапам. для педагогаў дашк. устаноў. – Мінск : Беларусь, 2001.
  2. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Нац. інт адукацыі, 2012. — 408 с.
  3. Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна. — Мінск : Новое знание, 2016. — 208 с.
  4. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў : дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Н. С. Старжынская, Дз. М. Дубініна. – Мазыр : ТАА ВД «Белы вецер», 2008.
  5. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі : у 2 ч. / 
    Дз. М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы вецер», 2008. – Ч. 2.

 

 

 

 

 

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German