В рамках педмарафона

З 1 па 5 кастрычніка праходзіў VIII педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці “Педагагічныя ініцыятывы – індыкатар устойлівага развіцця адукацыі”.

На базе нашай установы адукацыі прайшоў другі дзень марафона - Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі. Мерапрыемства ладзілася ў форме вуснага часопіса “Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове з дзецьмі дашкольнага ўзросту”, які складаўся з сямі старонак.

На “Фальклорнай” старонцы госці мелі магчымасць адгадаць беларускую мелодыю, прадоўжыць прымаўку ці прыказку, па малюнку адгадаць беларускую казку.

На “Рухальнай” усім падняў настрой удзел у народнай гульні “Лянок”.

Адной з самых важных стала старонка “Метадычная”. На ёй педагагічныя работнікі дзяліліся вопытам працы, асабістымі дасягненнямі, абмяркоўвалі відэафрагменты заняткаў, разважалі пра тое, што можна змяніць у сваёй рабоце, каб родная мова ўвайшла ў сэрцы і душы вахаванцаў.

Вялікую зацікаўленасць выклікала прэзентацыя гульняў на беларускай мове ў рамках раённага даследча-адукацыйнага праекту “Гуляем – па-беларуску размаўляем”.


старонка "Метадычная"

старонка "Рухальная"

прэзентацыя гульняў

удзельнікі педмарафона