Свята народнай гульні

18 кастрычніка 2018 года ў гарадскім парку культуры і адпачынку адбылося свята беларускай народнай гульні “Асенні карагод”. Гэта свята праходзіла ў рамках раённага даследча-адукацыйнага праекта “Гуляем – па-беларуску размаўляем”, якое мела на мэце развіццё рухальных, творчых здольнасцей дзяцей і далучэнне іх да традыцый, культуры, мовы беларускага народа. У карагодзе прынялі ўдзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі Любанскага раёна. Для ўдзелу ў свяце кожная група ўдзельнікаў павінна была знайсці і развучыць рухавую гульню на беларускай мове. Мы прадстаўлялі беларускую народную гульню “Садзі лянок”. За актыўны ўдзел у раенным конкурсе нашы вахаванцы атрымалі дыплом упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама. Свята прайшло весела, усе ўдзельнікі атрымалі задавальненне.

 


У асеннім парку...

Рыхтуемся да выступлення.

Гульня пачалася.

Нам весела гуляць.

Нам весела гуляць.

Нам весела гуляць.

Узнагароджанне.

Дадому з перамогай.