Экскурсія ў "Лаўку рамесніка"

Пад час работы па адукацыйнай тэме тыдня "Беларускае народнае мастацтва" выхаванцы старэйшай группы завіталі ў ДУ ДА "Любанская дзіцячая школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", дзе іх радушна сусрэла дыректар гэтай установы Серавокая Л.П. Спачатку нашы выхаванцы прайшлі па класам, дзе пазнаеміліся з навучэнцамі установы, іх цікавымі заняткамі, разглядзелі сапраўдны ткацкі станок і вырабы ткацтва. Потым наведалі выставачную залу, дзе разглядзелі ўзоры беларускага народнага адзення (мужчынскага, жаночага, дзіцячага), вырабы народных майстроў Любаншчыны, лепшыя работы навучэнцаў гэтай установы. Пасля Любоў Пятроўна правяла дзяцей у магазін "Лаўка Рамесніка". Больш за ўсе выхаванцам спадабаліся народня цацкі: свістулькі, лялькі, павукі, абярэгі. З цікавасцю разглядалі малыя і сувеніры, вырабленыя з розных матэрыялаў. Не засталіся і мы без новай рэчы: на памяць аб экскурсіі Любоў Пятроўна падаравала дэкаратыўную шпакоўню, якая знайшла утульне месца у нашай группе.


Подарок на прощание

в учебном классе

изделия из соломы

работы народных мастеров и учеников

рассматриваем экспонаты

у Лаўцы рамесніка