Каляда сімвалічная, Каляда магічная!

Ад 7 студзеня на Беларусі пачынаюцца зімовыя святкі – Каляды. Нашы продкі звязвалі з гэтымі днямі самыя чароўныя, незвычайныя і нават містычныя падзеі. Божыя пасланнікі – менавіта так казалі пра калядоўшчыкаў, бо лічылі, што праз іх можна забяспечыць сабе здароўе і дабрабыт на ўвесь год. Калядошчыкі хадзілі ад двара да двара і ладзілі жартоўныя сцэнкі, а кожны гаспадар імкнуўся шчодра аддзячыць іх традыцыйнымі беларускімі прысмакамі. Асабліва стараліся задобрыць Казу – галоўнага з персанажаў каляднага гурта.

Вось і да нас завіталі госці. Свята пачалося з выступлення выхаванцаў, якія пазнаемілі дзетак з гісторыяй свята, яго значнасцю ў нашым культурным жыцці. Потым да нас завіталі калядоўшчыкі. Разам з выхаванцамі нашага дзіцячага садка яны спявалі, ладзілі гульні і карагоды, не забылі пачаставаць калядоўшчыкаў і, галоўнае, Казу. Свята атрымалася вяселае, з жартамі, прыказкамі, пажаданнямі. Маленькім удзельнікам вельмі спадабалася. Напрыканцы ўдзельнікі і госці свята атрымалі смачныя пачастункі.


SAM6081.JPG

SAM6089.JPG

SAM6090.JPG

SAM6091.JPG

SAM6093.JPG

SAM6097.JPG

SAM6101.JPG

SAM6104.JPG

SAM6106.JPG

SAM6109.JPG

SAM6110.JPG

SAM6113.JPG

SAM6115.JPG

SAM6118.JPG