ГУЧЫЦЬ БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

21.02.2018

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Савет педагогаў ДУА “Урэцкі яслі-сад №10 Любнскага раёну” вырашыў прысвяціць гэтай падзеі не адзін дзень, а цэлы Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Першы тэматычны дзень “ Мой родны кут, як ты мне мілы!” быдзе прысвечаны беларускім народным песням і танцам.

У другі дзень, дзень роднага слова “Каб мова беларуская гучала”, дзеці будуць чытаць вершы на роднай мове.

Трэці дзень –Дзень беларускіх гульняў. Кіраўнік фізічнага выхавання Гарчаніна Г.А. правядзе фізкультурныя заняткі з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў “Вясёлыя гульні па-беларуску”.

На чацвёрты дзень мы вырашылі арганізаваць Свята беларускай бульбы, спадзяёмся, што свята быдзе вясёлым і прынесе дзецям станоўчыя эмоцыі.

Адначасова, для таго, каб заахвоціць бацькоў нашых выхаванцаў і далучыць іх да ўзаемадзеяння з педагогамі дзіцячага сада, быдзе арганізаваны Дзень адчыненых дзярэй. Бацькі будуць мець магчымасць прыйсці на любы занятак, паназіраць, чым займаюцца іх дзеці на працягу ўсяго дня.

У пяты, заключны дзень, дзеці пабываюць ў гасцях у беларускіх казак. Сіламі выхаванцаў сярэдняй групы

(выхавацель Асіпенка К.А.) старэйшай групы (выхавацель Пачанчук Г.М.), будуць паказаны інсцэніроўкі казак “Як курачка пеўніка ратавала”, “Зайкава хатка”.

Дзеці прымуць ўдзел у казачнай віктарыне, каб адгадаць ўрыўкі з беларускіх казак, адказаць на пытанні, звязаныя з казкамі. Такім чынам яны змогуць прымяніць веды, атрыманыя на занятках.

Спадзяёмся, што Тыдзень беларускай мовы пройдзе на добрым метадычным ўзроўні, а спрыяць гэтаму будзе дружная каманда педагогаў : намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Арцімені Т.А., музычнага кіраўніка Гарчанінай Г.А.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Урэцкага яслі-сада №10 Любанскага раёна”

 

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German