У РОДНЫМ СЛОВЕ - ЦЭЛЫ СВЕТ

21 лютага ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. З выхаванцамі старэйшай групы праведзены занятак  з выкарыстаннем лэпбука “Беларускае адзенне”, лепка “Мы ганчары”, вуснае падарожжа “Стадыёны і спортпляцоўкі Мінска”. З выхаванцамі сярэдняй група праведзены занятак-гутарка “Ветлівыя словы”, дыдактычная гульня “Займальнае падарожжа”, ручная праца “Упрыгожванне сілуэтаў беларускага адзення”. Выхаванцы другой малодшай групы упрыгожвалі беларускім арнаментам кашульку для Янкі. Для дзяцей і бацькоў працавала выстаўка кніг “Дзень добры, кніжка беларуская!” У кожнай групе з’явіліся інфармацыйныя дошкі для бацькоў “Размаўляем па-беларуску”. Таксама з бацькамі выхаванцаў праведзена міні-апытанне “Як часта Вы ўжываеце беларускую мову ў сям’і”.

Мабыць самым галоўным мерапрыемствам Дня роднай мовы стаў конкурс чытальнікаў “Люблю мой край, старонку гэту”. Выхаванцы сярэдняй і старэйшай груп расказвалі вершы беларускіх пісьменнікаў.


1194

2101

374

469

574

658

753

852

947

1046

1195

1246

1342

1434

1525

1621

1722

1821

1916

209

2119

2213

2313

2414

2514

2612

2711

2910

304

3112