Кансультацыя для бацькоў

ВЯСЁЛЫЯ ГУЛЬНI БЕЛАРУСАЎ НА ФАЛЬКЛОРНЫХ СВЯТАХ

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.

Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Вельмi важна навучыць сённяшнiх дзяцей з павагай ставiцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.

 

Яны мала чуюць родную мову ў шырокiм ужытку, а таму маюць бедны слоўнiкавы запас, iх маўленне знаходзiцца пад уплывам рускай мовы.

Хоць наша ўстанова з'яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi надаем развiццю менавiта беларускага маўлення дзяцей.

Вялiкую ролю ў фармiраваннi грамадзянскiх рысаў характару дзiцяцi адыгрываюць беларускiя народныя гульнi. Яны цесна звязаны з побытам i працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай. Некалi гульнi мелi культавыя функцыi, але з цягам часу страцiлi сувязь з абрадам i ператварылiся ў забаву.

Рухомыя народныя гульнi нарадзiлiся ў натуральным асяродзi, i нашы продкi гулялi ў iх на свежым паветры. У добрае надвор'е яны праводзяцца на спартыўнай пляцоўцы, або на групавых участках, часта выкарыстоўваюцца ў спартыўных святах, днях здароўя i часцей за ўсё суадносяцца з сезоннымi з'явамi ("Зiмовыя забавы", "Мароз", "Спартыўнае лета").У большасцi выпадкаў гульнi з'яўляюцца фiзiчнымi. Адны з iх маюць пэўныя традыцыйныя нормы слоўнага афармлення, што робiць iх драматызаваннымi дзеяннямi. Другiя са строгiм размеркаваннем роляў  кожнаму, у якiх слова з яўляецца сiгналам для нейкага дзеяння.

Асаблiва хочацацца адзначыць гульнi-карагоды. Са спалучэннем мелодыi, слоў, рухаў яны садзейнiчаюць выхаванню цiкавасцi да беларускай народнай творчасцi. Да роднай мовы – «А мы проса сеялi», «Грушка», «Бярозка», «Агароднiк».

Акрамя таго, многiя народныя гульнi(«Лянок», «Агароднiк») iмiтуюць асноўныя сельска-гаспадарчыя працэсы, тым самым рыхтуюць дзяцей да працы.

Амаль усе беларускiя народныя гульнi па фiзiчнай рухавасцi дзеляцца на гульнi малой, сярэдняй i вялiкай ступенi. Гульнi вялiкай рухавасцi - «Шэры кот», «Каршун», «Фарбы»; сярэдняй i малой-«Сляпы музыкант», «Гусi-лебядзi i воўк», “Рэдзька». Такi падзел дазваляе выкарыстоўваць iх ў адпаведнай частцы заняткаў, свята, ранiшняй гiмнастыкi.

Адзiн з адметных выхаваўчых сродкаў—народныя святы, прысвяткi i абрады.

Як правiла, тут дарослыя выконваюць вядучую ролю, а дзецi маюць магчымасць спяваць, скакаць, ладзiць гульнi,каб мова стала роднай, а дзецi ведалi традыцыi i культуру свайго народа.

Каб уявiць месца i ролю каляндарна- абрадных свят у культурнай спадчыне нашага народа, вуснай народнай творчасцi, неабходна ўмоуна падзялiць фальклёр на тры группы:

-пазаабрадавы: песнi, казкi, прыказкi i прымаукi, калыханкi i забаўлянкi, лiчылкi i заклiчкi;

-сямейна-абрадавы: радзiны, хрысцiны, вясельны;

-калядарна-абрадавыя: святы i прысвяткi восеньскага, зiмовага, вясновага, летняга перыядаў, пераходныя святы.

Каляндарна-абрадавыя святы- гэта вялiкi i цiкавы пласт народнай культуры.

Чаму каляндарныя? Таму, што яны iдуць cледам за сонцам i ствараюць гадавое кола, звязаны з працай, побытам, адпачынкам селянiна на працягу года.

Адзначу правядзенне фальклёрных святау ў дзiцячым садзе , якiя дапамагаюць дзецям пазнаваць традыцыi ,культуру свайго народа.

КАЛЯДЫ---праводзяць iгрышчы, дзе танцуюць, гуляюць, слухаюць казкi.

Рухомыя гульнi на фальклёрным свяце: «Каляды»:

«Каляда».

Задачы: развiваць фiзiчныя здольнасцi,кемлiвасць, знаходлiвасць, уменне пераваасабляцца; выхоўваць пачуццё павагi да традыцыйных беларускiх свят, пачуццё калектывiзму.

Апiсанне гульнi: выбiраецца КАЛЯДА i старэйшы. Дзецi ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак Калядзе(цацкi, малюнкi…).

Старэйшы прамаўляе:

Ехала Каляда

У маляваным вазочку

На вароненькiм канёчку

Заехала Каляда (называе iмя ўдзельнiка гульнi, напрыклад Васiль).

Каляда: Васiль, Васiль, чым даруеш Каляду?

Хлопчык называе свой падарунак i аддае Калядзе.(Можна прапанаваць дарыць Калядзе фiзкультурныя падарункi-практыкаваннi з розным iнвентаром).

«Каза».

Задачы: удасканальваць уменне выконваць дзеяннi ў адпаведнасцi з тэкстам, садзейнiчаць развiццю рухальных здольнасцяу; выхоўваць пачуццё павагi да традыцыйных беларускiх свят.

Ход:

Дзецi-калядоўшчыкi ўтвараюць паўмесячык.Заходзiць дзед з казою.

Дзед прамаўляе:

Вось мы да вас iдзем

I казу вядзем!

Ну-ка, козачка,

Расхадзiся-ка,

Усяму двару пакланiся-ка

Дзецi:

Го-го-го, каза ,

Го-го-го, шэрая!

Дзе каза нагой,

Там жыта капой.

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом.

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам.

Дзе каза бывае,

Там шчасце бывае(каза б'е хвастом, тупае нагой, коле рогам).

Дзед:

Ну, каза, закладай рогi

Ды падбiрай ногi,

З хаты выхадзi,

Бяду вынасi.

Каза ўпiраецца, пачынае калоць дзеда рагамi. А потым падае i ляжыць.

Дзед:

Каб каза магла устаць , падарунак трэба даць. (Каза ўстае ,iдзе ў скокi разам з дзецьмi.)

Бел. нар. гульня: « Цi быць нам у згодзе ў гэтым годзе?».

Правiлы гульнi:

Дзецi стаяць парамi спiна да спiны. Па сiгнале яны паварочваюць голавы адзiн да аднаго: калi павярнулi у адзiн бок- жыць будуць у згодзе.

Бел. нар. гульня «Арэхi» (Цот цi лiшка?)

«Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня ў калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.

«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

Бел. нар. гульня «Мядзведзь».

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.

Апісанне гульні.

Выбіраецца мядзведзь (кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размеркавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам.

Важак прамаўляе:

—Мішка, павесялі народ! Пакажы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.

— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?

Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).

— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.

Мішка ідзе хутка, нават подбегам.

— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.

Важак прамаўляе:

—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.

Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.

—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.

Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага мядзведзя.

МАСЛЕНІЦА

Масленiца –свята заканчэння зiмы, таму гаварылi: «Масленка зiму праводзiць, год- сустракае».

Бел. нар. гульня «Блiн гарыць».

Задачы: развiваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослiвасць; выхоўваць пачуццё калектывiзму, сумленнасць.

Апiсанне гульнi: назначаецца лавец. Педагог чэрцiць на зямлi круг, у якi становяцца дзецi. Лавец, стаўшы спiной да круга на адлегласцi 2 м, гаворыць: «Блiн гарыць!». Усе выбягаюць з круга, але адразу ж iмкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец стараецца дагнаць каго-небудзь, дакрануцца да яго рукой. Той, каго дагнаў лавец, будзе вадзiць.

ГУКАННЕ ВЯСНЫ

Забава «СКАКАННЕ ЦЕРАЗ АГОНЬ»

Задачы:практыкаваць у пераскокваннi цераз прадметы; развiваць спрыт,смеласць.

Ход: часам на Гуканне вясны пры вогнiшчы спявалi гукальныя вяснянкi, вадзiлi карагоды, скакалi цераз касцёр. Гэта вогнiшча сiмвалiзавала канец зiмы, ачышчэнне зямлi.

Бел. нар. гульня «Прэла-гарэла».

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, уменне дзейнічаць па сігнале.

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні: Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.

Бел. нар. гульня «Журавель».

Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.

Апісанне гульні: Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».

Дзеці гавораць спакойна:

Як павадзіўся журавель

Да нашых канапель.

Такі-такі чубаты,

Такі-такі насаты!

Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.

Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток» (даўжынёй 2—3 м).

«ВЯЛIКДЗЕНЬ»

Вялiкдзень-вялiкае гадавое веснавое свята. Ранiцай хадзiлi глядзець «гульню» сонца, пафарбаванымi яйкамi гулялi « у бiткi», качалi iх, гушкалicя на арэлях, вадзiлi карагоды. Умывалiся вадой з чырвонымi яйцамi.

Дзецi на Вялiкдзень клiкалi дождж абрадавымi i магiчнымi песенькамi-заклiчкамi.

Гульнi: «Катаць яечкi»

Задачы: удасканальваць уменне пракочваць мяч па дошцы; развiваць хуткасць рэакцыi, трапнасць, вакамер; выхоўваць сяброўскiя адносiны памiж дзецьмi.

Апiсанне гульнi: Усталяваць пад нахiлам дошчачку i прапанаваць дзецям па чарзе скочваць па ёй яйкi (мячыкi). Выйграе той, чыё яечка, пушчанае з нахiлу, пройдзе самую большую адлегласць. Або выйграе той, хто зможа пусцiць яечка так ,каб яно на хаду закранула яечкi яго сяброў.

«Жалудок»

Задачы: удасканальваць навыкi качання мяча па дошцы; фармiраваць упэўнанасць у сваiх сiлах.

Апiсанне гульнi: Рыхтуем з кары цi з дрэва жалудок, клалi яго на пахiлым месцы i кацiлi па iм яйкi. Пры гэтым старалicя стукнуць яйка , якое пакацiў папярэднi гулец. Патрапiўшы ў яйка, забiралi яго.

«Перапелка»

Задачы: удасканальваць уменне выконваць iмiтацыйныя рухi, развiваць памяць.

Апiсанне гульнi: З удзельнiкаў гульнi выбiраюць дзяўчынку-перапёлку. Пасля бяруцца за рукi. Становяцца ў кола, упусцiўшы туды перапёлку, круцяцца, пяюць.

Кола:

Устань, устань, перапёлачка,

Устань, устань, маладзенькая.

Перапёлачка:

Да я i ўстала, перапёлачка,

Да я i ўстала , маладзенькая.

Кола:

Умыйся, умыйся, перапёлачка,

Умыйся, умыйся, маладзенькая.

Перапёлачка:

Да, я ўмылася, перапёлачка,

Да я ўмылася, маладзенькая.

Кола:

Учашыся, учашыся, перапёлачка,

Учашыся, учашыся, маладзенькая.

Перапёлка:

Да я ўчасалася, перапёлачка,

Да я ўчаслася, маладзенькая.

Кола:

Узлажы сарочку, перапёлачка,

Узлажы сарочку, маладзенькая.

Перапёлка:

Да я ўзлажыла, перапёлачка,

Да я ўзлажыла, маладзенькая.

Кола:

У нашай перапёлкi залатыя пёркi,

Куды захацела, туды паляцела .

КУПАЛЛЕ

КУПАЛЛЕ- старажытнае абрадавае свята сонца i агню, бажаствоў урадлiвасцi i росквiту зямлi. Прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння.

Бел. нар. гульня «Купалiнка»

Задачы: развiваць узгодненасць рухаў; выхоўваць пачуццё каллектывiзму, цiкавасць да народных гульняў.

Апicанне гульнi: сярод удзельнiкаў гульнi выбiраюцца Купалiнка (дзяўчынка) цi Купала (хлопчык). Дзецi iдуць кругам у карагодзе.

Купалiнка падыходзiць да iх i пытаецца : «Чаму вы залатым замком замкнёны?».

Дзецi: «Мы Купалiнку чакаем. Залаты замочак адамкнём».

Дзецi пускаюць Купалiнку у сярэдзiну карагода i пытаюцца:

Купалiнка, Купалiнка,

Ту-ту-ту!

Дзе ж твая дачка?

Ту-ту-ту! Прытупваюць нагамi i пляскаюць у далонi)/

Купалiнка адказвае:

У полi кветачкi рве,

Кветачкi рве, вяночкi ўе!

Дзецi тым часам iдуць карагодам i прамаўляюць:

А нашай (-аму)( называюць iмя дзяўчынкi цi хлопчыка)

Не хапiла вянца,

А ёй трэба чапца.

Купалiнка хуценька падбягае да дзяўчынкi цi хлопчыка i надзявае яму чапец(звычайную шапку). Той выконвае ролю Купалiнкi цi Купалы.

Бел. нарю гульня «Ведзьма»

Задачы: удасканальваць навыкi бегу з лоўляй i адхiленнем; развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт; выхоўваць пачыццё каллектывiзму.

Абсталяванне: папараць-кветка(галiнка дрэва цi кветачка), вяночак для Купалiнкi.

Апiсанне гульнi: З лiку удзельнiкаў гульнi выбiраюцца ведзьма(дзяўчынка) цi вядзьмар(хлопчык) I Купалiнка. Дзецi iдуць карагодам, у сярэдзiне якога стаiць Купалiнка, прамаўляюць хорам:

Купалiнка, Купалiнка,

Купалiнка наша,

Дай нам золата багата.

Купалiнка адказвае:

-Дам вам папараць-кветку,

Будзеце багаты, багаты

На ўвесь белы свет.

Дае аднаму з удзельнiкаў папараць-кветку.

Потым Купалiнка гаворыць:

Вядзьмар (цi ведзьма) iдзе,

Папараць- кветку адбярэ.

Дзецi iмгненна ўтвараюць паўмесячык i хаваюць рукi за спiну, нiбыта хаваюць папараць-кветку. Вядзьмар павiнен адгадаць, у каго знаходзiцца падарунак Купалiнкi. Як толькi ён пакажа на таго, хто хавае кветачку папарацi, той уцякае ад ведзьмара i iмкнецца аддаць кветачку Купалiнцы. Калi яму ўдаецца,ён выконвае ролю Купалiнкi, калi не- ведзьмара.

Бел. нар. гульня «Вогнішча»

Задачы: развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца у навакольных абставiнах, спрыт; выхоўваць смеласць.

Апiсанне гульнi: Забiваецца калок у зямлю, да яго прывязваецца вяроўка даўжынёй у паўтара-два метры. Вакол складваюцца розныя рэчы(мячыкi, скакалкi, лапатачкi i iнш.) Выбiраецца вартаўнiк, астатнiя-пажарнiкi. Яны становяцца вакол вогнiшча i пачынаюць прамаўляць хорам: «Гарыць, палае, ратунку не мае! Дапамажыце патушыць!» (2-3 разы). Пасля гэтых слоў кожны бяжыць да калка, каб схапiць адну якую-небудзь рэч. А вартаўнiк адной рукой трымае вяроўку, а другой рукой iмкнецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, становiцца вартаўнiком, гульня працягваецца.

Бел. нар. гульня «Гарэлыш»

Задачы: удасканальваць навыкi хуткага бегу, хуткасць рэакцыi; выхоўваць смеласць i пачуццё калектывiзму.

Апiсанне гульнi: выбiраецца гарэлыш. Дзецi становяцца пара за парай, уперадзе спiною да iх стаiць гарэлыш. Ён павiнен азiрацца.

Гарэлыш гаворыць : «Гару».

Дзецi адказваюць: «Гары, гары ясна, каб не пагасла!»

Пасля гэтых слоў апошняя пара падзяляецца, абягае вакол усiх удзельнiкаў i гарэлаша, каб зноў аб яднацца. Гарэлыш iмкнецца злавiць аднаго з iх.

Калi ён зловiць, тады становiцца з другiм удзельнiкам параю ўперадзе iншых, а гарэлышам становiцца той, хто адбiўся ад пары.

 

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German

Контакты

Минская область г.Любань, ул.Интернациональная, д.50а 

тел: 8-01794-55924

du4@luban.edu.by