Рэкамендацыі па аздабленню цэнтраў дзіцячай дзейнасці атрыбутамі, стымулюючымі выкарыстанне беларускай мовы выхаванцамі.

Для граматнай арганізацыі і правядзення адукацыйнага працэсу расторавага асяроддзе павінна ўключаць:

* матэрыялы для знаёмства дзяцей з сімволікай Рэспублікі Беларусь;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з гісторыяй Беларусі;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з прыродай Беларусі;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з Чырвонай кнігай Беларусі;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з прамысловасцю Беларусі;
* матэрыялы у для знаёмства дзяцей з гісторыяй і жыццём роднага горада;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з беларускімі народнымі пісьменнікамі і паэтамі і іх творчасцю;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з беларускімі мастакамі і іх творчасцю;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з беларкускімі народнымі прадметамі побыту;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з беларускім нацыянальным адзеннем;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з беларускімі народнымі промысламі і рамёствамі;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з беларускімі народнымі святамі і абрадамі;
* матэрыялы для знаёмства дзяцей з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.
* неабходна наяўнасць дзіцячай беларускай літаратуры.
*наяўнасць сюжэтна-ролевых, дыдактычных, развіваючых гульняў

 

Нельга вывучаць родную мову прымусова, яна павінна увайсці ў сэрца непрыкметна. Развіцце беларускага маўлення пачынаецца паэтапна, з паступовага ўвядзення беларускага слова ў розныя віды дзейнасці дзяцей.

Найбольш каштоўны матэрыял для гэтага –творы вуснай народнай творчасці.
Частае выкарыстанне фальклорных твораў пашырае лексіку выхаванцаў, актывізуе слоўнікавы запас, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, інтанацыйнымі адценнямі. Вершаваны матэрыял успрымаецца дзяцьмі з вялікім задавальненнем, дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу на выразнасць маўлення, каб зацікавіць дзяцей успрымаць твор, заахвоціць яго да паўтарэння і запамінання слоў карысна суправаджаць расказванне фальклорных твораў паказам нагляднасці: цацкі, малюнка.

Вялікую ролю ў развіцці маўлення адыгрываюць гульні, паколькі ў іх дзеці вельмі лёгка запамінаюць новыя словы, разумеюць сэнс гэтых слоў, і выкарыстоўваюць іх ў далейшым абіходзе. Асаблівае месца займаюць народныя гульні, т.я. яны адлюстроўваюць народныя традыцыі, характар народу, дапамагаюць дзецям лёгка і непрымусова запамінаць і ўжываць родную мову. Беларускія народныя гульні выкарыстоўваюць не толькі выхавацелі ў працы з дзяцьмі, але і спецыялісты: педагог-псіхолаг - у карэкцыйнай рабоце з дзяцьмі; музыкальны кіраўнік - на занятках і музычных забаўлянках; кіраўнік па фізічнаму выхаванню выкарыстоўвае беларускія рухомыя, хараводныя гульні і гульні з мастацкім словам.

У якасці звязуючага звяна паміж гульнёвай і актыўна-маўленчай дзейнасцю выкарыстоўваюцца ў рабоце розныя віды тэатральна-гульневай дзейнасці. Вельмі прывабліваюць выхаванцаў гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, беларускіх народных казак, напісаных у дыялагічнай форме. Дзеці лёгка запамінаюць беларускія словы, якія вымаўляюць героі твораў, ўжываюць іх падчас драматызацыі, а потым і у паўсядзённым жацці.

Вялікую ўвагу надаецца заняткам па знаемству дзяцей з народнымі рамествамі Беларусі, на якіх дзеці знаемяцца з ткацтвам, пляценнем, упрыгожваннем рэчаў з дапамогай арнаменту. Падчас такіх заняткаў дзеці засвойваюць новыя словы, назвы элементаў арнамету, замацоўваюць веды не толькі аб дзяржаўных, але і аб народных сімвалах (канюшына і г.д.).

Адной з форм працы па далучэнню дзяцей да роднай мовы з’яўляецца правядзенне беларускамоўных дзен, тыдняў. Усё гэта стымулюе дзяцей размаўляць на беларускай мове, далучэння іх да беларускай нацыянальнай культуры, з’яўляецца падмуркам патрыятычнага выхавання моладзі.

Аснашчальнасць беларускага кутка


1. Альбом аб Беларусі
2. Альбом аб Мінску.
3. Альбом аб родным горадзе
4. Беларускія сімвалы
5. Праца дарослых
6 Беларускія народныя святы
7. Беларускія паэты і пісьменнікі
8. Беларускія мастакі і іх творы
9. Беларускі фальклор
10. Прырода Беларусі
11. Гербы гарадоў Беларусі
12. Альбом аб гарадах Беларусі
13. Альбом аб традыцыях беларускага народа
14. Стравы беларускай кухні
15. Беларускае нацыянальнае адзенне
16. Беларускія цацкі
17. Картатэка беларускіх народных гульняў
18. Тэатральныя персанажы да беларускіх казак
19. Рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Дадатковае аздабленне
цэнтраў дзіцячай дзейнасці атрыбутамі, стымулюючымі выкарыстанне беларускай мовы у свабоднай дзейнасці выхаванцаў

Кніжны куток
- мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў;
- мастацкія творы беларускіх паэтаў;
- беларускі фальклор;
- партрэты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў;
Цэнтр інтэлектуальнага развіцця
(цэнтр граматы)
- лато з картамі рознай тэматыкі (жывельны і раслінны свет, прадметы дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва Беларусі, беларускія народныя казкі);
- наборы карцін рознай тэматыкі (“Насекомыя”, “Дамашнія жывелы”, “Кветкі”, “Жывелы леса” і інш.);
- буквы беларускага алфавіта;
- рабочыя сшыткі;
Цэнтр выяўленчага мастацтва
- матэрыялы, якія фарміруюць прадстаўленне аб дэкаратыўна- прыкладном мастацтве Беларусі:
- альбомы;
- беларускія народныя цацкі (з саломкі, гліны, льну, дрэва, лазы);
- беларуская рэгіянальная роспісь: тканыя і вышываныя вырабы, кераміка і інш.;
- карціны, паштоўкі, альбомы і г.д.;
- рэпрадукцыі карцін розных жанраў жывапісу: пейзаж, партрэт, нацюрморт;
- партрэты мастакоў;
Тэатральна-музычны цэнтр
- розныя віды тэатраў, маскі, касцюмы героеў беларускіх народных казак;
- элементы беларускіх народных касцюмаў (ленты, фартушкі, вянкі, паяскі);
- партрэты беларускіх кампазітараў;
- дзіцячыя музыкальныя інструменты (народныя): цымбалы, дудачка, трашчотка, бубен, гармонік, лыжкі)
- карцінкі музычных інструментаў;
- прадметы народнага абіхода (люлька, сундук і г.д.);
- аудыязапісы беларускіх твораў.


Парады распрацаваны творчай групай

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German