Сярэдне-старэйшая разнаузроставая група Тэма: «Развітанне з восенню

Праграмны змест:

  1. Замацаваць уяўленні дзяцей аб зменах, што адбываюцца ў прыродзе восенню, узбагачаць веды аб дарах восені.
  2. Замацаваць агульныя найменні “садавіна”, “агародніна”, “грыбы”, “пералетныя птушкі”, “зімуючыя птушкі”, “дзікія жывелы”.
  3. Замацоўваць правілы паводзін у прыродзе.
  4. Развiваць пазнавальную актыўнасць, самастойнасць мыслення, уменне прымаць удзел у калектыўнай размове.
  5. Выхоўваць беражлівые адносіны да навакольнай прыроды.

Ход занятку:

Выхавацель: Дзецi, сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа. А куды, вы  здагадаецеся, калі адгадаеце загадку:

Нясу я ўраджай, палі зноў засяваю, птушак на поўдзень адпраўляю.

Дрэвы раздзяваю, але не дакрануся да елак, сосен. Дык хто я?

Дзецi: Восень!

Выхавацель: Правільна, дзеці, восень!

Выхавацель: (заяц прыносіць пісьмо) Паглядзіце, дзеці! Ад каго ж гэта пасланне. Зваротны адрас: Палянка зайцаў Сснаўскага леса.

“Добры дзень! На зайцавай палянцы адбыўся сход зайцоў. Мы хацелі прыняць рашэнне: ці прыйшла пара нам мяняць шэрае футра на белае. Атрымалася так, што адна палова зайцаў лічыць, што пара, а другія зайцы казалі, што рана. Адны гаварылі, што восень закончваецца, а другія гавораць, што зіма ўжо наступіла. Мы не ведаем, што нам рабіць. Парайце калі ласка. Мы не можам зразумець, заканчваецца восень або не? Толькі мы вас просім, даказы вашы павінны быць пераконваючымі, бо мяняць футра справа для зайцоў не простая”.

Выхавацель: Пытанне гэта вельмі цікавае!Але мы з вамі паспрабуем на яго адказаць. Дзеці, зайцам пашанцавала, зараз мы адправімся ў падарожжа па Восені і зможам дапамагчы зайцам прыняць правільнае рашэнне.

Гульня “Надвор’е восенню”

Выхавацель: У мяне рознакаляровы мяч, мяч асенні і чароўны,

Будзе ў рукі вам скакаці і пытанні задаваць.

Дзеці, а якое бывае надвор’е ўвосень (адказы дзецей):

-Калі ідзе дождж – даждлівае.

-Калі дуе вецер – ветраннае .

-Калі холадна – халоднае.

-Калі пахмурна – пахмурнае.

-Калі сонца – сонечнае.

Выхавацель: Дзеці, які перыяды восені вы ведаеце?

Дзецi: Ранняя – залатая, позняя – сарэбраная.

Выхавацель: Вы ведаеце, кожная пара года складаецца з 3 месяцаў. Назавіце месяцы восені? (адказы дзецей: верасень, кастрычнік, лістапад).

А якія змены абываюцца ў прыродзе ўвосень? (адказы дзецей):

-на дрэвах рознакаляровыя лісты;

-ляцяць ніткі павуціння;

-часта дзме вецер, часта ідуць дажджы;

-з дрыў ападае лісце, сохне трава;

-на небе шэрыя воблакі, сонца свеціць мала;

-ночы даўжэйшыя, а дні карацейшыя;

-ноччу бываюць замаразкі;

-птушкі ляцяць у вырай…

Выхавацель: Паслухайце верш “Восень”:

Плакалі ноччу жоўтыя клены, успомнілі клены, што былі зяленымі.

З жоўтай бярозы таксама капала, значыць, бяпроўза таксама плакала.

Выхавацель: Як вы думаеце, чаго плакала бяроза (адказы дзецей: шкадавала, што закончылася лета, што падаюць лісточкі), чаму з дрэў падае лісце? (адказы дзецей: з за халадоў, доэвы рыхтуюцца да зімы, каб зімой снег не затрымліваўся на галінках і не ламаў іх).

Выхавацель: Ці ўсе дрэвы змяняюць свае ўбранне восенню?

(Дзеці разглядваюць дрэвы, называюці іх):

-Елка і сасна застаюцца зяленымі.

-Гэтыя дрэвы не баяцца марозаў.

-Веткі гэтых дрэў могуць вытрымліваць вылікія снежныя шапкі.

Выхавацель: Дзеці, давайце  ўспомнім, як неабходна паводзіць   себя  ў прыродзе: не рваць кветкі; не губіць насякомых; моцна не размаўляць; берагчы дрэвы…

Выхавацель: Фізхвілінка.

Асеннія лісточкі закружыліся, вяселы вецер зашумеў ад імі.

Весела яны ляцелі і на землю селі.

Вось вецер зноў набягаў і лісточкі прыгожыя падняў,

Весела яны ляталі і на зямлю ападалі.

Гульня “Ляцяць – не ляцяць”

Выхавацель: Дзеці, а чаму ў лесе восенню становіцца ціха, нікога не чуваць? Назавіце птушак, якія ляцяць увырай, а якія астаюцца зімавац?

(Выхавацель называе птушак: калі птушка пералетная – дзеці махаюць рукамі, калі зімуючая - прысядаюць).

Выхавацель: Якімі дарамі нас радуе восеньскі лес?

Дзеці: Шмат грыбоў, ягад (брусніцы, журавіны), арэхаў.

Выхавацель: Адгадайце загадкі, хто яшчэ рыхтуецца да зімы?

-Ен прысмакаў з’еў нямала, а калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы, заснуў, ледзве не праспаў зіму. (мядзведзь)

-Гэта ж трэба! На сцяжынцы-шпілікі вострыя і шыліцы. (вожык)

Выхавацель: Што робіць зімой вожык?(спіць у цеплым лісці).

-Назбірала арэхаў пяць мяхоў і паўмеха.

Насушыла грыбоў 112 карабоў,

Нацягала шышак горку працавітая - …(ваверка).

Выхавацель: А як рыхтуюцца да зімы людзі?

Гульня “Разлажы садавіну і агародніну”

Выхавацель: Давайце разложым падарункі восені па карзінах: у адну – садавіну, у другую – агародніну.

Вынік занятка: Дзеці: Восень заканчваецца: дрэвы голыя, трава завяла, птушкі паляцелі на поўдзень, хутка прыдзе зіма, пара мяняць футра зайцам на белае.

Выхавацель: Мы з вамі даказалі, што восень прайшла, расказалі, як людзі павінны  поводзіць себя ў прыродзе. Пасля падарожжа мы напішам зайцам адказ.

У мяне для вас невялікі сакрэт: Восень прыслала вам падарункі, вось гэтыя восеньскія лісточкі, якія вы можаце расфарбаваць самі (дзеці расфарбоўваюць лісточкі).

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German