Малодша-сярэдняя разнаузроставая група Тэма: «Падарожжа ў краіну казак»

Праграмны змест:

  1. Замацаваць змест вядомых казак «Рэпка», «Маша i мядзведзь», «Зайкава хатка».
  2. Развiваць уменне сачыць за развiццём дзеяння у казцы; заахвочваць да драматызацыi знаёмай казкi.
  3. Выхоўваць увагу, памяць, любоў, жаданне гуляць у тэатр.

Матэрыялы:

маскi - шапачкi, карціна да казкі “Рэпка”, пласкасны тэатр да казкі “Зайкава хатка”,  казка на фланэлеграфе “Маша і мядзведзь”, хатка - церамок для Алёнкi.

Ход занятку:

В.  Дзецi, падыйдзiце усе да мяне. Сёння к нам у дзцячы сад прыйшла бандэроль. Вы хочаце паглядзець што у ёй знаходзiцца?

Дзецi: Да!

В.  Ну, што ж, я адкрываю бандэроль! Дзецi, тут знаходзiцца (показвае - дзецi называюць). А клубочак гэты чароўны! Давайце пабачым куды ён нас прывядзе.

Ты кацiся, кацiся клубок

Пуць - дарогу пакажы

Да Алёнкi прывядзi.

Па роўненькай сцяжынцы

Шагаюць нашы ножкi

Топ,топ,топ (робяць малыя шагi)

Па каменьчыках, па каменьчыках

У яму бух (робяць шырокiя шагi i  прысед)

(Падыходзяць да хаткі - церамка Алёнкi)

В. Дзецi, паглядзце, у якой прыгожай хатцы жыве Алёнка!

Давайце пастукаем.

Тук-тук-тук.

(Выходзiць Алёнка) - Добры дзень, дзецi!

Госцi ў хату да мяне прыйшлi,

Да чаго ж усе харашы!

Як завуць маiх гасцей?

В. Да цябе, Алёнка, ў госцi прыйшлi дзецi. Якi прыгожы у цябе дом, як казачны церамок.

Алёнка. А гэта таму, што я вельмi люблю казкi. А вы любiце казкi?

Дзецi: Да!

В. Нашы дзецi ведаюць шмат казак i любяць iх.

Алёнка. Аб гэтым мы зараз даведаемся. Давайце мы з вамi сядзем ды пагаворым. Дзе ж мой чароўны куфэрак? (Дастае). Зараз я пакажу вам герояў казак, а вы адгадайце назву казкi.

  1. “Рэпка” – паказ карцiнкі.

- Пасадзiу дзед рэпку………Якая рэпка вырасла?

- Вялiкая.

- Стаў дзед цягнуць рэпку. Выцягнуу ён рэпку цi не?

- Не.

- А хто яму яшчэ дапамагау цягнуць рэпку?

(Дзецi называюць герояў).

- А хто апошнi прыйшоў выцягваць рэпку?

- Мышка.

- А як называецца гэта казка?

- Казка - “Рэпка”.

2. “Маша і мядзведзь”  расказ і паказ  на фланэлеграфе.

- Жылi былi дзед i баба. І была ў iх унучка Маша. Пайшла Маша па грыбы і  ягады……… .

- Што здарылася з Машай?

- Яна заблудзiлася.

- Так, яна заблудзiлася. А чыю хатку яна знайшла?

- Мядзведзя.

- Як Маша вярнулася дадому?

- Мядзведзь прынёс у карзiне.

- Як называецца гэта казка?

- Казка - “Маша i Мядзведзь”.

Алёнка: Дзецi! Вы чуеце? Нехта плача. А гэта зайчык. Не плач, праходзь да нас, супакойся. Можа мы твайму гору дапаможам. Лепш пагуляй з намi.

Фiзкультхвiлiнка.

Гульня « Зайка шэранькi сядзiць».

В. Але усёроўна наш зайчык нешта сумуе. Я зараз вам разкажу яго гiсторыю.

- Жылi – былi лiсiчка i зайчык, пабудавалi яны сабе хаткi………..

( пласкасны тэатр)

- Сеў зайчык i  плача, аж iдзе праз лес…….. .

- Дзецi, а вось каго сустрэў зайчык……… .

- Так добра.  Слухайце казку далей.

- Воўк пытае ў зайчыка i расказвае што з iм здарылася……. .

- Зноў сеў зайчык i  плача, аж iдзе праз лес……. . Дзецi каго наступнага сустрэу зайчык? (Мядзведзя).

- Цi дапамог мядзведзь зайчыку? ( Не).

- Так зноў сеў зайчык і  плача. Аж iдзе праз лес……… .Дзецi, хто наступны прыйшоў на дапамогу зайчыку? (Певень). Цi дапамог певень зайчыку? (Да).

Алёнка: Дзецi, а давайце мы з вамi ператворымся у герояў гэтай казкi. А дапамогуць нам нашы маскi.

Iнсцэнiроўка казкi “Зайкава хатка”

(Героi: зайчык, лiса, воўк, мядзведзь, пеўнiк).

Аленка: Дзецi вам спадабалася казка? Хто выгнаў лiсiчку з хаткi? Як можна апiсаць якi ён?( Храбры, смелы). А воўк i мядзведзь выгнвлi лiсу з хаткi? Як можна апiсаць лiсу, якая яна? (Хiтрая). Дзецi, зайчыку вельмi спадабалася наша казка, але яму неабходна вяртацца у сваю казку.

Алёнка: Зайка гаворыць вам вялiкi дзякуй за дапамогу. I ён хоча пачаставаць вас гасцiнцамi.

В. Давайце развiтаемся з гасцямi казак i будзем частавацца гасцiнцамi.

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German