Занятак па навучанню грамаце ў старэйшай групе Тэма: “Кожны гук зусiм жывы”

Праграмны змест: працягваць вучыць дзяцей аналiзу  чатырох-пяцiгукавых слоў рознага гукавога складу; вучыць дзяцей вызначаць 1-2-3-складовыя  словы, даваць поўную харатарыстыку гука, называць словы з пэўным гукам; замацоўваць веды аб друкаваных лiтарах.

Ход занятку:

Выхавацель. Дзецi,  пагуляем у гульню «Цягнiк». Нам трэба размясцiць жывёл, жыхароў нашых мясцiн, у вагоны. Яны сядуць  адпаведна  бiлетам, калi вы будзеце прытрымлiвацца такога правiла: жывёлы, назвы якiх складаюцца з аднаго складу, садзяцца у першы вагон, з двух - у другi з трох -  у трэцi. Адзiн з вас будзе адказваць ля дошкi: ен выбiрае з перагорнутых картак з жывёламi, паказвае яе дзецям, называе, лiчыць, колькi складоў у гэтым слове, а потым садзiць яе у патрэбны вагон. Астатнiя малышы – кантралеры. Яны правяраюць, цi правiльна рассаджаны жывёлы.

Вынiкi гульнi: у першым вагоне сядзяць: воўк, рысь, кот, крот, конь; у другiм: мядзведзь, вожык, лiса, заяц, каза;  у трэцiм: ваверка, сабака.

Ту-у-у-у-у!Наш цягнiк павез жывёл у падарожжа . (Выхавацель прапануе дзецям адказаць на пытаннi поуным  сказам).

- На якiя дзве групы падзяляюцца гукi? (Галосныяi зычныя.)

- На якiя дзве групы падзяляюцца зычныя гукi? ( Мяккiя i цвердыя.)

- Як абазначаюцца галосныя гукi? (Чырвонай кропачкай.)

-Зычныя цвердыя? (Сiняй рысачкай.)

-Зычныя мяккiя? (Ciняй дужкай.)

-Назавiце галосныя гукi? ( I, А, О, Э, Ы, Я,У.)

Фiзкультхвiлiнка на паутарэнне галосных гукау.( Можна прапанаваць дзецям называць гукi моцна, а потым цiха.)

А- рукi уверсе, У- рукi уперадзе, I- рукi разведзены у бакi, О-рукi у круг перад сабой, Э-рукi ззаду у кольцы,  Ы- рукi апушчаны перад сабой i злучаны у  кольцы.

Гукавы  аналiз слова «Вясна».

-Колькi ўсяго гукаў у слове «Вясна»? (5 гукаў.)

-Колькi галосных? (2 галосныя  гукi.)

-Колькi зычных? (в*с, н.)

Адно або некалькi дзяцей выкладаюць слова «Вясна» на дошцы.

Гульня «Жывыя гукi».

(Выхавацель выклiкае 5 дзяцей, кожнаму з iх называе яго гук i просiць запомнiць месца, затым пераблытвае гукi I просiць iх стаць на правiльныя месцы, каб атрымалася слова « вясна». Дзецi становяцца, адзiн з удзельнiкау правярае , цi правiльна  сталi «гукi». Пасля гэтага кожны  «гук» дае характарыстыку)
-  Я- гук «В»-мяккi зычны.

- Я-  гук «Я»- галосны ненацiскны.

- Я-  гук»С»- цвёрды зычны.

-Я-  гук»Н»- цвёрды зычны.

- Я-  гук «А»- галосны нацiскны.

Фiзкультхвiлiнка «Вочкi»

(Выхавацель прапануе дзецям « папрацаваць» вочкамi. Не паварочваючы  галавы, паглядзець 5 разоу улева (управа), потым намаляваць круг вочкамi злева направа, а потым зправа нлева (можна спачатку пальчыкам); у канцы «малюем» пальчыкам I вочкам васьмёрку на баку. злева направа i справа налева.)

(Дэецi прымаюць фiшкi, якiя абазначаюць гукi па сюжэту казкi.)

Выхавацель. У маленькай хатцы на ускрайку лесу жыли 5 гукау: В,Я,С,Н,А. Аднойчы цёмнай ноччу,кали завывау вецер и лиу дождж, да iх нехта пастукауся: “Тук-тук,тук-тук-тук”. Хто можа пастукать так? (Дзеці паўтараюць.) Гук А націскны падышоў да дзвярэй: “Хто там?” (Дзецi эдымаюць гэты гук з дошкi.) За дзвярыма-цiшыня. А потым зноў стук: “ Тук,тук,тук”. (Дзецi паўтараюць.) Да дзвярэй падышли В, С. (Дзецi здымаюць гэтыя гукi.) Зноў цiшыня. Не вытрымалi  і  падышлi да сваiх сяброў. Гукi Я ненацiскны, Н. (Дзецi здымаюць i iх.) Раптам дзверы адчынiлiся, i на парозе з’явiўся лесавiк. Яго хатку з карчоў разбiла маланка, i ён да нiткi прамок. Гукi А нацiскны i В (дзецi становяць iх на месцы) паставiлi гарбату на стол; гук С прынес малiнавае варэнне( яго таксама ставяць на месца); гук  Я ненацiскны залез на печ i дастаў цёплы кажушок лесавiку( ставiцца на месца гук); гук  Н падпалiў у печы, каб цяплей i ўтульней было ў хаце (гукi-на iх месцы). Потым лесавик пасябраваў з гукамi i часта заглядываў да iх на гарбату.

Гульня “Пераклiчка”.

Выхавацель прапануе ўставаць тым дзецям, прозвiшча цi iмя якiх пачынаецца з гука, што ён называе. Тым, хто ўставаў правiльна, даюцца фiшкi.

На гэтым наш занятак  “Па краiне гукау” заканчваецца. Чым мы з вамі сення займаліся? Каму што на занятку спадабалася?  (адказы дзяцей).              Дзякуй за ўвагу!

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German