Сцэнарый забавы для выхаванцаў старэйшай группы "Камаедзіца"

«Камаедзіца»

Забава для дзяцей старэйшай группы (5-6 гадоў)

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні пра народнае свята Камаедзіца, уменні самастойнага выразнага выканання песень і танцаў; развіваць цікавасць да нацыянальнай культуры; выхоўваць цікавасць да беларусскай мовы, гістарычнай і культурнай спадчыны народа.

Матэрыял і абсталяванне: макет беларускай хаты, стол з абрусам, гліняны посуд, драўляныя лыжкі: кошык з арэхамі, гаршочак з ”мёдам”, муляжы грыбоў, гарохавых камоў; абручы, гімнастычныя палкі; музычныя інструменты для аркестра: лыжкі, бубны; аўдыязапісы: беларусскай народнай музыкі, беларускай народнай песні “Гай зеляненькі”, беларускай народнай песні “Стукалка”, беларускай народнай полькі “Весялуха”.

Дзеючыя асобы: Гаспадыня, Гаспадар, Мядзведзь, Валачобнік- дзіця.

Ход мерапрыемства

Зала прыбрана па-святочнаму: на сцяне з ручнікоў імітаваны дах хаты, на якім надпіс «Камаедзіца». Стаіць стол, засцелены абрусам, на ім абрадавыя стравы Камаедзіцы. Гучыць беларуская музыка. Уваходзяць гаспадары і дзеці старэйшай группы.

Гаспадыня:

Добры дзень, шаноўныя госці!

Сення ў нашым садзе свята,

І гасцей у нас багата!

Усіх на свята запрашаем

І сардэчна вас вітаем!

Муз. нумар:беларусская народная песня “Прывітальная”

1. Запрашаем вас да нас,

Сёння госці вы у нас.

Калі ласка, калі ласка!

Калі ласка, калі ласка!

2. Будзем шчыра вас шанаваць,

Танцаваць і песні спяваць.

Калі ласка, калі ласка!

Калі ласка, калі ласка!

3. Вам жадаем жыць сто гадоў

А здароў’я сорак пудоў!

Калі ласка, калі ласка!

Калі ласка, калі ласка!

Калі ласка,калі ласка!

Калі ласка, калі ласка!

Дзеці:

1.Сёння ў нашай хаце свята, ды не абы-якое -

Свята продкаў нашых слаўных, свята веснавое!

2.Напярэдадні Дабравешчання свята адбываецца,

I ўвесь чысцюткі дзень жывёла ўслаўляецца.

3.Мядзведзем жывёлу тую называюць

I ў гонар яе нават свята спраўляюць.

I свята называецца…

Усе разам:Камаедзіца!

Гаспадыня:Вось і мы з вамі будзем ушаноўваць мядзведзя. У гонар яго песні гучна спяваць, танцы добрыя скакаць, у гульні розныя гуляць, загадкі гадаць.

Гаспадар: Вось і вы да мяне ў госці завіталі.

Гаспадыня: Каб застацца адгадайце загадкі. Хто адгадае, таго ў хату запрашаем!

Загадка першая:

Ён вялікі і калматы,

Кажуць, што ён смокча лапу,

Моцна можа ён равець.

Хто гэта такі? (Мядзведзь)

3 вусамі, а не стары,

У стручочках вочы.

За што небудзь у двары

Учапіцца хоча.

Хопіць хітрасці на трох,

Ну, на тое ж ён... (Гарох)

Смачная, духмяная,

Лістамі пахаваная.

Як убачыш— цячэ сліна?

Што за ягада? (Маліна)

Ляціць-гудзіць, няктар збірае,

Салодкае і смачнае стварае.

Хто гэта?(Пчала)

Правільна! Заставайцеся на нашым свяце. Дзе пчала, там і мёд, а мядзведзь — вялікі ахвотнік да мёду. Само імя адзначае «жывёла, якая есць мёд».

Гаспадар: А дзе свята, там і музыка. Музыкі бярыце інструменты: лыжкі, бубны. Зайгайце весялей для нас і для гасцей.

Муз. нумар: аркестр пад беларускую народную песню “Стукалка”

Гаспадыня: Госцекі паважаныя, запрашаем вас да стала, стравы Камаедзіцы спрабаваць, мядзведзя-бацюхну ўслаўляць.

Дзеці:

1. Тут і рэпнік сушоны, каб род беларускі быў блаславёны!

2. I аўсяны кісель, каб мядзведзі радаваліся ўсе!

3. I ліпавы мядок, каб гасцінцаў з лесу мядзведзь навалок!

4. I галоўнае - гарохавыя камы, каб жылі шчасліва ўсе мы!

Гаспадар: Ну вось, стравамі пачаставаліся, а цяпер з боку на бок, як мядзведзі ў бярлозе паварочвайцеся, каб дапамагчы мядзведзю прабудзіцца і прыроду абудзіць ад зімовага сну!

(Рассцілаецца саматканая посцілка.Дзеці па чарзе кладуцца на падлогу і пад беларусскую народную музыку варочаюцца з боку на бок.)

Дзіця:

Ой, топну нагой

Ды прытопну другой,

Колькі я не тапачу,

Танцаваць яшчэ хачу!

Муз. нумар: Беларуская народная полька “Весялуха”

З’яўляецца Валачобнік (дзіця) з Мядзведзем (дарослы).

Валачобнік:

Стук-грук у вашы дзверы,

Адчыняйце кавалеру!

Сонца водзіць карагод.

Добры дзень, часны народ!

Гляньце, вам каго прывёў!

Валадара ўсіх лясоў!

Гаспадыня: Дзень добры,шаноўныя госці! Заходзьце калі ласка!

Гаспадар:

Мядзьведзь-бацюхна, госць паважаны.

Табе у хаце чырвоны куток прагатаваны!
Сваё пачэснае месца займай!

Вясну-красну сустракай!

Мядзведзь:

Абудзіўся я ад сну, чую носам ўжо вясну.

3 бярлогі выбраўся халоднай, забурчэў жывот галодны!

Гаспадыня: Мы паправім гэтусправу.

Дзеці:

1.Вось табе салодкі мядок,

Каб быў у цябе гладзенькім бачок!

(падае гаршочак з “мёдам”)

2.А вось смачныя грыбочкі,

Каб пільна углядаліся твае вочкі!

(падае грыбочкі)

3.А вось арэхаў жменька,

Каб поўсць была гусценька!

(падае кошык з арэхамі)

4.А яшчэ вось авёс ды гарох,

Каб сілу меў, як у трох!

(падае гаршочак з гарохавым комам)

Мядзведзь: Вялікі дзякуй за пачастункі, падсілкаваўся на славу.

Гаспадар: ( дзецям)Можа б вы карагод завялі. Такіж круглы, як сонейка. Каб сонейка лепш прыграваць стала.

Муз. нумар: карагод “Гуканне вясны” Словы В.Жуковіча, музыка А.Р. Рэмізоўскай

1.Свята песенькай сустракаем,

Вясну весела мы гукаем:

“Жывароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка, прынясіце”.

2. Ходзім радасна карагодам.

Выглянь сонейка дай пагоду!

Жывароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка, прынясіце.

3. Шчасце-долечку мы гукаем,

Мы зямлю сваю адмыкаем.

Жавароначкі, прыляціце,

Зямлю-матухну абудзіце.

Гаспадар: А цяпер давайце пагуляем у цікавую гульню «Капялюш». У гэтую гульню любілі гуляць яшчэ нашыя бабулі і дзядулі. Прапаную і вам далучыцца да гэтай традыцыі.

Гульня “Капялюш”

Дзеці стоновяцца кругам, валачобнік — у цэнтры. Ён здымае з галавы капялюш і аддае гульцам, якія за спінамі хуценька перадаюць галоўны ўбор адзін аднаму на словы:

Лепш не кратай,

Лепш не руш

мой дзіравы капялюш.

Раз надзень, два надзень,

Куды хочаш— туды дзень.

Пасля апошніх слоў валачобнік павінен здагадацца, у каго з дзяцей капялюш. Калі не ўгадае, тады той у каго капялюш становіцца замест валачобніка вядучым.Гульня паўтараецца некалькі разоў.

Гульня “Гарлачык”

Дзеці ідуць карагодам у адным напрамку, а вядучы (с гарлачыкам, у якім ляжыць лыжка) у адваротным напрамку насустрач дзецям. Дзеці спяваюць.

За «гарлачык» гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць

Маннай каша лыжку.

(прыпыняюцца і на паўтор слоў пляскаюць у далоні, а вядучы працягвае хадзіць за гарлачыкам па крузе)

Каб ніколі не хварэць

Маннай каша лыжку.

Пасля апошніх слоў вядучы спыняецца. Каля каго спыніўся, тая пара паварочваецца супрацьлеглыя напрамкі. Дзеці разам лічаць: “Раз, два, тры, бяжы!”Пасля гэтых слоў яны бягуць вакол карагода і кожны імкнецца хутчэй схапіць лыжку. Той, хто першы схопіць і становіцца вядучым.

Эстафета “Складзі сонейка”

Для эстафеты патрэбны два абручы і гімнастычныя палкі па колькасці дзяцей.

Дзеці дзеляцца на каманды. Кожнай камандзе неабходна на адзначаным месце скласці “сонейка”.

Эстафета “Хто хутчэй”

Дзеці становяцца парамі, на падлозе ляжаць абручы на адзін менш, чым пар дзяцей.

Пад беларускую народную музыку дзеці падскокамі рухаюцца па крузе. Калі музыка спыняецца кожная пара павінна заняць месца ў абручы. Якой пары не хапіла абруча, тая выходзіць з гульні. Гульня працягваецца да апошняй пары.

Гаспадар:

Так гасцей багата у хаце,

Патанцуйце усе на свяце.

Муз. нумар: танец пад беларусскую народную песню “Гай зеляненькі”

Мядзведзь: Вось малайцы! Колькі цікавых «мядзведзевых» гульняў вы ведаеце! Мне ў вас гасцяваць вельмі спадабалася, але ж пара ўжо і ў лес, прыроду будзіць, вясну-красну сустракаць.

Гаспадыня:

Вось і скончыліся  нашы гулі.

Дзякуем шчыра, што не паснулі.

Што ад душы весяліліся,

Пелі і скакалі

I па звычаі старым мядзведзя ўшаванавалі.

Гаспадар:

Звычаі народа — нашае багацце,

Скарбніца, што засталася на шчасце.

I скарбгэты трэба ўсім захаваць,

Каб потым нашчадкам сваім перадаць.

Гаспадар і Гаспадыня(разам).

Жывіце шчасліва!

Здаровы бывайце!

I Камаедзіцу ўспамінайце!

Усе госці разам з Мядзведзем і Валачобнікам выходзяць з залы пад песню «Бывайце здаровы».

ДАВЕДКА:

Камаедзіца-каляндарна-абрадавае свята беларусаў, прысвечанае мядзведзю. Адзначаецца перад Дабравешчаннем (Звеставаннем).

На святкаванні, імітуючы рухі мядзведзя, людзі спрыяюць яму лёгкай адаптацыі пасля зімовай спячкі. Рыхтуюцца стравы з раслін, якія любіць мядзведзь: рэпнік, аўсяны кісель, гарохавыя камы (кашу ці галушкі з адваранага ці тоўчанага гароху) і інш. Таму гэты дзень атрымаў назву «Камаедзіца» і пры вымаўленні нагадвае лясную жывёлу.

Літаратура:

1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.-Мінск: Нац.ін-т адукацыі, 2019.

2. “Пралеска”, №3. 2020

3. “Пралеска”, №3. 2016

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German