Занятак па навучанню грамаце "У гасцях мядзведзяня Міша і сабачка Дружок"

Праграмны змест:

  • вучыць   дзяцей   гукавому   аналізу   чатырохгукавога   слова ”ліст”, вызначаць у словах галосныя, цвердыя і мяккія зычныя гукі;
  • вучыць складаць сказы з пэўным словам па прапаванай схеме;
  • замацавацъ i сістэматызаваць веды дзяцей аб сезонных з'явах у прыродзе, якія ўплываюць на змены ў жывёльным i расліным свеце;
  • развіваць фанематычны слых, зрокавую i слыхавую памяць, увагу, дробную маторыку рук;
  • выхоўваць клапатлівыя адносіны да ўсяго жывога, добразычлівыя адносіны адзін  да аднаго.

 

Матэрыял да занятку:

1. Цацкі або малюнкі мядзведзяняці, сабачкі, птушачкі

2. Табліцы з малюнкамі ліста

3.Карткі з чатырохгукавымі схемамі для кожнага дзіцяці

4.Чароўная палачка

5. Астравы “Смутку,”  ”Вясялосці”

6. Караблікі з паперы, зробленыя дзецьмі

7.  Крупы гароху і проса

 

Ход занятку:

Прывітанне на крузе. Гульня “Рэха”

Гульня  ”Добры настрой”

Расказ гісторыі пра трох сяброў

-- Дзеці, сёння ў нас зноў у гасцях дружная кампанія - гэта мядзведзяня Міша, сабачка – Дружок,  птушачка - Ганна. Аднойчы Міша і  Дружок вярталіся са школы і ўбачылі птушачку. У яе была зламана лапка. Сябры прынеслі яе дадому і клапаціліся аб ёй датуль, пакуль яна не паправілася і не пачала зноў лётаць. Кожны вечар яна прылятала і распавядала аб тым, што яна бачыла, калі лётала над лясамі і палямі. Аднойчы прыляцела  Ганначка і прынесла з сабой малюначкі. На іх былі намаляваны лісцікі. Прызадумаліся сябры: што б гэта значыла? У гэты час Ганна ўздыхнула: "Вось і восень.  Трэба мне ляцець у цеплыя краі. Узімку я не змагу знайсці корм. А ў Афрыцы ў гэты час будзе цепла і шмат корму". Узмахнула Ганначка  крыламі і паляцела, а Сябрук заплакаў. Але Міша яго супакоіў: "Нічога ў гэтым дзіўнага няма. Так адбываецца кожную восень, а ўвесну птушкі вяртаюцца назад, і мы зноў сустрэнемся з Ганнай. А цяпер давай лепш з яе малюначкамі пагуляем".   І сталі яны гуляць як мы з вамі.

Гутарка пра гукі

Успомніце, якія бываюць гукі? (галосныя і зычныя)

А якія бываюць  зычныя гукі? (цвёрдыя і мяккія)

Якімі фішкамі мы пазначаем цвёрдыя  зычныя? (сінімі)

Якімі фішкамі мы пазначаем галосныя гукі? (чырвонымі)

А якімі мяккія зычныя? (сіняй дужкай)

Паглядзіце, птушачка прынесла вось гэты ліст. Яна хацела сказаць, што ўвосень усё лісце ападае  і дрэвы стаяць голыя. Вазьміце свае малюначкі, указкі. Давайце прачытаем гэтае слова.

Гукавы аналіз слова

Колькі гукаў у гэтым слове? (чатыры)

Які першы гук? (л'). Вымавім разам (л').

Які ён? (зычны, мяккі)

Якой фішкай пазначым?

Які другі гук? (і). Вымавім яго разам.

Які ён? (галосны)

Якой фішкай пазначым? (чырвонай)

А цяпер пашукаем трэці гук. (с). Вымавім яго разам.

Які ён? (зычны, цвёрды)

Якой фішкай пазначым? (сіняй)

Ну а хто ж мне назаве чацвёрты гук? (т)

Які ён? (зычны, цвёрды)

Якой фішкай пазначым? (сіняй)

Разглядванне мадэлі слова "ліст"

З якога гуку пачынаецца слова "ліст" з мяккага зычнага або цвёрдага зычнага? (З мяккага зычнага).

Які затым ідзе гук? (Галосны).

А пасля галоснага якія гукі ідуць? (Два цвёрдых зычных).

(Малайчыны!)

А цяпер давайце з гэтым словам пагуляем. Будзьце ўважлівы.

Гульня са словам "ліст"

Прыбярыце першы зычны мяккі гук, другі зычны цвёрды, першы галосны.  Які гук у нас застаўся? (т).

Пакуль сябры гулялі (паказваю ўказкай на персанажы), наступіла зіма. Закруціліся ў паветры сняжынкі. Давайце і мы з вамі пакружымся.

Фізкультхвілінка (2 разы) Мы снежинки, мы пушинки (руки в стороны, повороты влево, вправо)
Покружиться мы не прочь (кружимся вокруг себя, руки вверх “фонарики”)
Мы снежинки – балеринки
Мы танцуем день и ночь (пружинка, взмахи руками)
Мы деревья побелили (работают кисти вытянутых вперед рук)
Крыши пухом замели (взмахи рук над головой)
Землю бархатом укрыли
И от стужи сберегли (пружинистые приседания с плавными движениями рук перед собой)

Перабраць проса ад гароху

Пасля гульні засмуткаваў  Дружок па птушачцы, а Міша яго зноў супакоіў: "Паглядзі ў акно, бачыш, крумкачы лётаюць, сініцы, вераб'і. Яны на поўдзень не ляцяць, таму што добра пераносяць зіму. Толькі іх трэба падкармліваць. І яны сталі рыхтаваць корм птушкам, як мы з вамі. Давайце адбяром з разеткі гарох у іншую разетку, а просам накормім птушак. Гарох буйны, а проса дробнае. Надзяўбуцца яго птушкі і зіму перазімуюць. (Дзеці адбіраюць гарох ад проса). Малайчыны!  Усе прыгатавалі корм, птушкі будуць задаволены.

Прыдумванне сказаў па схеме

А у гэты час Міша стаў пазяхаць, яго хіліла на сон і, нарэшце, ён запаў у спячку на цэлую зіму. Бо мядзведзі ўзімку спяць. А Сябрук сядзеў і думаў, што ж сніцца Мішы? Мішы сніцца  мёд? І тады ён стаў прыдумляць сказы. (дзеці прыдумваюць сказы па схеме)

Штрыхоўка. Падрыхтоўка рукі да пісьма

Пасля гэтага Дружок заўважыў, што сонца ўжо стала высока паднімацца і рассылаць свае яркія праменьчыкі ва ўсе бакі, а гэта значыць, што хутка наступіць вясна: прачнецца Міша, прыляцяць з цёплых краін птушкі. Якой радаснай будзе сустрэча з птушачкай - Ганнай. Сябрук узяў лісток і пачаў маляваць.На верхнім радку ён намаляваў птушак, якія ляцяць.   На другім - паветраныя шарыкі, з якімі ён іх сустрэне.

А на трэцім радку пацеркі.

Давайце мы з вамі таксама памалюем .Але адразу  пагуляем  з пальцамі і пачнем маляваць.

Пальчыкавая гімнастыка (Індывідуальная работа з дзецьмі)

Доўга і старанна маляваў Дружок паветраныя шарыкі, птушак і пацеркі і так захапіўся, што не заўважыў, як заснуў. І прыснілася яму, што стаў ён птушкай, ляціць разам з Ганнай з Афрыкі на Радзіму, падлятае да роднага падворка. І у гэты час ён адчувае, што хтосьці яго штурхае і радасна крычыць. Прачнуўся Дружок, а гэта Міша адчыняе акно, у якое дзюбай стукае птушачка. Узрадаваўся Сябрук, закрычаў: "Ура! Вясна наступіла!". Набеглі ў хату госці  і пачалося свята вяртання Ганны і прыходу вясны.

Рэфлексія

Дзеці адпраўляюцца  ў падарожжа на астравы    ”Смутку”, “Весялосці”.

Выхавальнік вышэйшай катэгорыі:     Іокша Галіна Аляксандраўна

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German