Занятак па грамаце ў старэйшай групе "Пажарная бяспека"

Праграмны змест:

  • закрапляць чытанне табліцы М.А.Зайцава, складовых картак па тэме “Пажарная бяспека”;
  • закрапляць класіфікацыю кубікаў;
  • замацоўваць дзяленне слоў на склады;
  • вучыць вылучаць націскны склад, састаўляць сказы і пячатаць іх па табліцы, ужываючы знакі ЧР, ВЛ, прабел, кропка;
  • друкаваць у сшытках словы па тэме “Пажарная бяспека”;
  • замацоўваць правілы пажарнай бяспекі;
  • выхоўваць сяброўскія ўзаемаадносіны паміж дзяцьмі.

План занятка

  1. Знаёмства. Дзеці пячатуюць па табліцы свае імя.
  2. Гульня “Мядзьведзі і мышы”. Чытанне табліцы М.А.Зайцава.
  3. 3. Адгадванне загадак:
  4. 1. Гэты цесны, цесны дом, сто сястрычак жмуцца ў ём.

І любая із сясцёр

Можа ўспыхнуць, як касцёр! ( Запалкі).

  1. 2. Шыпіць, злуецца і вады баіцца. ( Агонь)

  1. 3. З мяталу шые – шост,

Два кругі ў носе ёсць.

Коль здараецца пажар,

Лезе смела прама ў жар. (Багор)

  1. Пры пажары не сядзім, набіраем … (101)
  2. Дым убачыў – не зявай,нас хутчэй вызывай. (Пажарнік)
  3. Ад маленькае мяне не абярэшся ты агню. (Іскра)
  4. Чытанне складовых картак па тэме “Пажарная бяспека”.

Пажарная машына, пажарная лесвіца, пажарны верталёт, каланча, вогнетушыцель, тэлефон, багор, лапата, пясок, агонь, дым, рацыя.

  1. Складанне сказаў і пячатанне іх па табліцы, ужываючы знакі ЧР, ВЛ, прабел, кропка.
  2. Вылажванне з кубікаў М.А.Зайцава слоў: агонь, дым, пажарная машына, вада, каланча, багор, лапата, пясок. Дзяленне слоў на склады і вылучэнне націскнога складу.
  3. Гульня “Чым я патушу пажар?”. Знайсці патрэбныя картачкі з напісанымі словамі, якія абазначаюць рэчы, пры дапамозе якіх можна патушыць агонь.
  4. Друкаванне слоў у сшытках па тэме “Пажарная бяспека”.

Пажарная машына, пажарная лесвіца, пажарны верталёт, каланча, вогнетушыцель, тэлефон, багор, лапата, пясок, агонь, дым, рацыя.

  1. Абыгрыванне рускай народнай пацешкі “Кошкін дом”.

Бом-бом!бом-бом!

Загарэўся кошкін дом!

Кошка выскачыла,

Вочы выпучыла.

Бяжыць курачка з вядром,

Залівае кошкін дом,

А конік- з фанаром,

А сабачка- з памялом,

Шэры зайка -з лістом,

Раз-раз !Раз-раз.

! агонь патух !

Сюжэтна-ралявая гульня:

А цяпер, дзеці, давайце мы з вамі дапаможам патушыць кошкін дом. (Дзеці распрадзеляюць ролі і выбіраюць рэчы, з дапамогай якіх тушаць пажар). Рэчы: тэлефон, пажарная машына, рацыя, пажарны рукаў, багор, вядро, лапата, пясок.

Кожную рэч дзеці апісваюць і паясняюць для чаго яна выкарыстоўваецца.

 

Адказы на прытанні выхавацеля.

1. Ці можна дзецям гуляць з запалкамі?

2. Ці можна запальваць касцёр без дарослых?

3. Ці можна запальваць газавую пліту без дазволу дарослых?

4. Ці можна дзецям самім ўключаць электрапрыборы?

5. Ці можна дзецям запальваць свечкі і бенгальскія агні?

6. Ці можна дзецям усоўваць у электрычную разетку пальцы і іншыя прадметы?

  1. Рэфлексія.

-  Дзеці, скажыце калі ласка, ці спадабалася вам на сённяшнім занятку? Калі спадабалася, то раскажыце што спадабалася.

(Дзеці адказваюць, што ім спадабалася рабіць на занятку.)

-  А каму не спадабалася?

(Дзеці адказваюць, што ім не спадабалася рабіць на занятку.)

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German