Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору.

 

Выкарыстанне фалклору, звяртанне да народна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў, неабходнасць па-новаму, асэнсавана глянуць на багатую беларускую культуру, на ўздзеянне гэтай спадчыны на развіццё маленькага чалавека — будучага грамадзяніна краіны, у гэтым, на наш погляд, актуальнасць праблемы.

Асаблівасць фальклору — калектыўнасць і народнасць, а так-сама тое, што ён з'яўляецца вытокам любой літаратуры і мастацтва, уздзейнічае на рознабаковае развіццё асобы.

Малыя фальклорныя жанры — мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослым, выконваць заданн, удзельнічаць у агульных гульнях.

Дарослыя суправаджаюць першыя рухі дзяцей:

Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.

Куплю чаравічкі

Малы, невялічкі.

Пры гэтым мама ці тата пастукваюць ступню дзіцяці, што выклікае ў яго радасць, бадзёры смех.

Або:

Сарока-варона

Дзеткам кашу варыла,

На прыпячку студзіла.

I гэтаму дала (загінаюць пальцы, пачынаючы з вялікага),

I гэтаму дала,

А гэтаму (мезенцу) не дала.

А ты малы, круп не драў,

Вады не насіў, дзяжы не мясіў.

Ідзі, малы, па вадзіцу,

Табе кашка на паліцы.

Ужо малому дзіцяці стараліся паказаць, што гультаём быць сорамна.

Пястушкі выкарыстоўваюцца ў розныя рэжымныя моманты: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца рознымі справамі, засынаюць. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць.

Калыханкі — першыя для дзіцяці ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых. Сон, дрымота — гэта нейкія жывыя істоты або штосьці, што можна памацаць, прынесці ў кошыку ці хустцы:

Ходзіць кот па сенажаці,

Кліча сон ён для дзіцяці.

Ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

Найчасцей героем калыханак бывае кот (котачка). Без ката не абыходзілася ніводная хата, дзе-нідзе ката сапраўды клалі ў люль-ку, каб пас.тя дзіцяці ў ёй добра спалася. Яго клічуць дапамагчы закалыхаць малога, бо кот вельмі ласкавы, любіць палашчыцца каля чалавека, пры гэтым варкоча-спявае сваю песеньку. Таму часта ў нас, на Беларусі, бабулі гаварылі: «Я яму буду спяваць ката», а гэта азначала «калыхаць дзіця песняй»:

На каточка варкотаю,

На дзіцятка дрымотаю.

Прыйдзі, каток, начаваць,

Дзіцятка калыхаць.

На дзіцятка дрымота, З

асні, засні, ціха спі.

Аднак коця не толькі закалыхвае дзіця, ён набывае (або знаходзіць) малому розныя рэчы, дапамагае па гаспадарцы. Акрамя ката ў калыханках сустракаюцца вобразы галубоў, кур, мышак, вераб'я, сарокі.

У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць — усё адмоўнае.

Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумення ў болылай меры залежыць ад таго, наколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

У беларусаў шмат прыказак і прымавак, прысвечаных порам года:

Увосень за стол просім. Мала снегу не будзе хлеба.

Знаёмства дзяцей з прыкметай сезоннага надвор'я вучыць іх назіральнасці, уменню параўноўваць адну і тую з'яву ў розныя перыяды года.

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікае разгадванне загадак. Дасціпнасць, назіральнасць, кемлівасць — адметныя рысы беларусаў. А вучыліся ўсім гэтым якасцям на жартах, пацешках, загадках. Падчас працы з загадкамі спачатку разбіраюцца прыкметы, звяртаецца асаблівая ўвага на тых дзяцей, якія не вельмі актыўна ўключаюцца ў разгадванне. Напрыклад:

Крылаў не мае, а лятае,

Без рук, а вароты адчыняе,

Без голасу, а спявае,

Без пугі, а хмары ганяе. (Вецер.)

Хвост мой пушысты,

Кажух мой агністы,

Хітрай называюць

I курэй хаваюць. (Лісіца.)

Сярод жанраў вусна-паэтычнай творчасці значнае месца займаюць легенды і паданні. Вялікую групу складаюць творы этыялагічнага, тлумачальнага зместу. Яны своеасабліва рас-казваюць пра паходжанне свету, зямлі, неба, чалавека, розных раслін. 3 дашкольнікамі варта весці працу ў гэтым кірунку, бо яны праяўляюць цікавасць да прыродных з'яў, узнікнення і паходжання розных назваў.

Варта адзначыць, што выкарыстоўванне беларускага фальклору дазваляе вырашаць наступныя задачы:

♦  развіваць псіхаэмацыянальную сферу дашкольнікаў

♦  узбагачаць уяўленні дзяцей пра наваколле, пра Беларусь праз знаёмства з малымі фальклорнымі жанрамі, святамі і абрадамі

♦  развіваць інтарэс выхаванцаў да нацыянальнай мовы, жаданне размаўляць па-беларуску; пашыраць іх слоўнікавы запас;

♦  фарміраваць камунікатыўныя якасці маўленчай дзейнасці дашкольнікаў.

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German