Гуканне вясны Сцэнарый свята для дашкольнікаў

Вядучы. Добры дзень, дзеці! Бачу, што ў вас сёння добры настрой, Гэта цудоўна! Адкажыце мне, якая зараз пара года? (Вясна.) А якія прыкметы вясны вы ведаеце? (Адказы дзяцей).

Сёння ў садзе нашым свята.

І дзяцей сабралася багата.

Сонейка ярчэй заззяла,

Птушка ў садзе заспявала.

Паглядзіце навокал, як у нашай зале прыгожа, як ласкава свеціць сонейка ў акенца і кліча ўсіх на вуліцу!  Сёння мы адзначаем свята “ Гуканне вясны”.  Будзем вясну ў госці  зваць, песні пра вясну спяваць, ў гульні розныя гуляць.

Дзеці. Вясна, вясна красная,

Прыйдзі, вясна з радасцю,

З дажджамі моцнымі,

З хлябамі багатымі.

Вясна, вясна красная,

Прыйдзі, вясна ясная,

Прыйдзі да нас хутчэй,

Сонейкам усіх абагрэй!

Вядучы. Каб ішла вясна-красна ды хутчэй

Гэй, дзеткі, выходзьце,

Будзем песню спяваць

Ды вясну гукаць!

Карагод “Мы вясну гукаем…” (сярэдняя група)

Вядучы. Давайце ўсе разам паклічам вясну.

Дзеці ўсе. Прыходзь, Вясна!

Прыходзь, Вясна!                

Гучыць вясёлая музыка. У залу ўваходзіць Вясна.

Вясна. Іду я ў шумлівых водах,

У звонкім срэбры ручаёў

І разліваю мяккі подых,

Як  песню нейкую без слоў.

Прывітанне, любыя дзеці!

Чакаюць мяне ўсе на свеце.

Каб хутчэй я прыхадзіла,

снег на ўзгорках растапіла,

Разбудзіла наваколле,

ручайкі пусціла ў поле.

Вядучы. Вясну сустракаем,

Вершы весела чытаем!

Дзеці. 1.     Шуміць, гудзе, вясна ідзе,

Шчасце і радасць людзям нясе!

2.    Маладая вясна, залатая пара,

Будзь красна і ясна, не шкадуй нам дабра.

3.    Ой, вясна, вясна! Ды як ты красна!

Мы табе спяваем, цябе сустракаем!

Вядучы. Станем у карагод

з хуткай весялосцю

І сустрэнем прыход

даражэнькай госці.

Карагод “ Вясна прыйшла” (санаторная група)

Вядучы. Паклон добрай вясне, яна шчасце нясе.

Дзяўчынкі. Гэй, Вясна, гэй, красна,

што з сабой ты прынясла?

Вясна. Дрэву – лісцікі шапацець,

Гаю – птушачак гаманіць,

Лету – сонейка, ярка ззяць,

Саду – кветачкі расцвітаць.

Хлопчыкі. Гэй, Вясна, гэй, красна,

што яшчэ прынясла?

Вясна. Старым бабкам - па кійку,пастушкам - па яйк, а дзяўчаткам – па кветачцы, А яшчэ прынесла народную мудрасць.

Вядучы. Нашы дзеткі таксама ведаюць народныя прыказкі ды прымаўкі.

Калі бусел прыляцеў крыху раней, то ў гэтым годзе вырасце багаты лён.

Кідай зерне ў гразь – будзеш князь. А як кінеш, то і для сябе, і для коней хопіць.

Калі     ў сакавіку вада не цячэ, то у красавіку – трава не расце.

Вясна. Малайцы, дзеткі! Я ведаю, што вы вельмі кемлівые і любіце адгадваць загадкі. Слухайце ўважліва і паспрабуйце адгадаць.

Загадкі. Тае сняжок, ажывае лужок,

Дзень прыбывае, калі гэта бывае?                   (Вясной)

 

На палянцы, пасля цёплай ночкі

Глядзяць блвкітныя вочкі.                                (Пралескі)

Вядучы. Вясна-красна, каб ты стала яшчэ цяплейшая і ласкавейшая нашы дзеткі заспяваюць для цябе песенку.

Карагод “Веснянка” (Ой, бежит ручьём вода…) 2 мал. гр.

Вядучы. З даўніх пор людзі ўслаўлялі птушак. Казалі, што яны на крылах вясну прыносяць. А якія птушкі жывуць у нас на беларусі? (Адказы дзяцей.)

Давайце паспяваем птушкам песеньку, каб яны хутчэй прыляцелі і парадавалі нас сваім шчабятаннем і спевамі, цёпла лецейка прынеслі, зімачку прыбралі.

Карагод “Жавароначкі, прыляціце (бел.нар.мел.)

Вясна. А ці ведаеце вы вершы пра птушак? (Адказы дзяцей.)

Дзеці. Як сады зазелянелі,

Зашумелі раўчукі,

К нам з-за мора прыляцелі –

Тры вясёлыя шпакі.

Аглядзелі дом навокал:

Знізу,зверху і з бакоў.

І прыветна, і высока –

Чым не дача для шпакоў!

Нацягалі траў, саломкі,

Ложак выслалі пушком,

Цэлы дзень іх голас звонкі

Весяліць птушыны дом.

Вядучы. Цяпер мы запрашаем цябе, Вясна, паслухаць песню “Прыляцелі шпакі”.

Песня “Прыляцелі шпакі”, музыка Падкавырава.

Вясна. А зараз я запрашаю вас пагуляць у гульні.

Гульня “Бусел і дзеці”.

Дзеці стаяць у крузе і пытаюцца:

-          Бусел, Бусел, што ты робіш?

-          Ямачку капаю.

-          Навошта табе ямачка?

-          Каменьчыкі збіраю.

-          Навошта табе каменьчыкі?

-          Іголачкі вайстрыць.

-          Навошта табе іголачкі?

-          Мяшочкі шыць.

-          Навошта табе мяшочкі?

-          Вас лавіць! (Даганяе дзяцей)

Гульня “Жабка”.

Дзеці стаяць у розных месцах зала і спяваюць песеньку.

Скача, скача жабка,

На чатырох лапках.

Скача жабка па дарожцы,

Скача выцягнуйшы ножкі.

Далей яны скачуць пад музыку, як жабкі, вакол пастаўленых у сярэдзіне залы крэселкаў. Калі музыка спыніцца, дзеці павінны сесці на іх. Хто не паспеў заняць месца, той  выбывае з гульні.

Гульня “Арэлі”.

Дзеці стаяць у крузе, трымаючыся за рукі, і махаюць імі ўперад-назад.

Гой-да, гой-да, нга арэлі селі,

Гой-да, гой-да, песеньку запелі.

Вось так, вось так, хутка раскачаліся!

(Тупацяць нагамі, паскараючыся з кожным разам)

Вось так, вось так -  весела смяяліся!

Гульня “Прэла-гарэла”.

Дзеці  становяцца ў круг і закрываюць вочы. Вясна хавае ў розных месцах птушачкі-цацкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ідуць па крузе і гавораць словы:

Прэла-гарэла за мора ляцела,

А як прыляцела, дзе-недзе села,

Хто першы знойдзе, той сабе возьме.

Дзеці разыходзяцца і шукаюць схаваныя цацкі.

Вясна. Добрыя вы дзеці, лепшыя на свеце,

Спрытныя, ладныя,

да ўсяго здатныя.

Дзякуй за тое, што са мной гулялі,

Што загадкі мае ўсе адгадалі,

Песні весела спявалі.

Трэба мне ісці хутчэй,

Каб усім было святлей і цяплей.

Да пабачэння!

Вядучы. Вось і скончылася наша свята. Я віншую ўсіх з надыходам вясны.

Сядун С.М., музычны кіраўнік.

I кваліфікацыйнай катэгорыі

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German