«Каляду сустракаем»

З мэтай далучэння дашкольнікаў да культуры роднага краю, развіцця навыкаў беларускага маўлення ў дашкольнікаў,  ў нашай установе праводзілася музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Каляду сустракае, да сябе запрашаемі». У ім прымалі ўдзел як выхаванцы старэйшых груп, так і педагогі. Для стварэння атмасферы зімовага вечара, сельскай хаты былі выкарыстаныя адпаведныя атрыбуты (ручнікі, абрусы, гліняны посуд, салома, збожжа). Героі сваёй гульнёй перадалі дух абрадавага свята, яго значнасць у нашай культуры. Пажаданні, прыказкі, жарты і гульні чаргаваліся з каляднымі мелодыямі, народнымі пенями і танцамі. Маленькія гледачы з захапленнем глядзелі пастаноўку, смяяліся і пляскалі ў ладкі. У завяршэнні мерапрыемства ўсе выхаванцы атрымалі пачастункі.


вяселыя танцы

у чаканні гасцей

завіталі калядоўшчыкі

Забаўляемся

Вясёлая кампанія

вось музыкі дык музыкі

вось і першыя калядоўшчыкі