Беларуская старонка

гульні па беларуску

Змест:

Першая малодшая група

1.1 «Заінька»

1.2 «Прэла – гарэла»

1.3«Маша»

1.4 «Лясь, лясь, уцякай!»

Другая малодшая група

2.1 «Грушка»

2.2 «Вожык і мышы»

2.3 «Надзейка»

2.4 «Адгадай, чый галасок»

Сярэдняя група

3.1 «Шэры кот»

3.2 «Макi»

3.3 «Браднік»

3.4 «Вартаўнік»

3.5 «Хворы Верабей»

3.6 «Дзед - Мароз»

3.7 «Вузельчык»

3.8 «Агароднік»

3.9 «Што poбiш?»

3.10 «Жмуркі»

3.11 «Млын»

3.12 «Дзядуля-ражок»

3.13 «Свабоднае месца»

3.14 «Сляпы музыкант»

3.15 «Чараўнік»

3.16 «Схавай рукі!»

3.17 «Нос, нос, нос, лоб»

Старэйшая група

4.1 «Гарлачык»

4.2 «Іванка i Марылька»

4.3 «Рэшата»

4.4 «Фарбы»

4.5 «Кашка»

4.6 «Каноплі»

4.7 «Палатно»

4.8 «Гаспадыня i кот»

4.9 «Лянок»

4.10 «Свінка»

4.11 «Гусі-лебедзі»

4.12 «А мы проса сеялі»

4.13 «Вартаўнік»

4.14 «Паляванне на лісаў»

4.15 «Шчупак»

4.16 «Вяроўка-змейка»

4.17 «Золата»

ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА

1.1 «Заінька»

Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

Заінька шарусенькі!

Праскачы ў дзірачку

Ды не пaбi спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.

Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся

Tyпнi ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi.

Правілы гульні:пры набліжэннізaiнькiiгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

1.2 «Прэла-гарэла»

Aпicaннe гульні: дзецi стаяць на пляцоукi (c закрытымi вачамi) i гавораць словы:

Прэла-гарэла, за мора ляцела,

А як прыляцела, дзе-недзе села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля слоў дзецi адкрываюць вочы i пачынаюць шукаць цацку. Хто першы знойдзе цацку, той становiцца пераможцам.

Правілы гульні: нельга азiрацца i глядзець, куды вядучы хавае цацку. Iсцi шукаць цацку можна толькi пасля слоў тэкста.

Абсталяванне: цацкi.

1.3 «Маша»

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, пасярэдзіне Маша з завязанымі вачыма. Усе прыгаворваюць:

Маша, ты пацеша наша,

Ручкі злажы, на імя ўкажы.

Правілы гульні: Маша хапае каго-небудзь з круга i спрабуе адгадаць, хто тэта. Калі адгадае, той становщца Машай.

1.4 «Лясь, лясь, уцякай!»

Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць убаку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

Лясь, лясь, уцякай!

Цябе конi стопчуць.

А я коней не баюся

Па дарозе пракачуся —

Пасля слоў дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.

Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.

Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

ДРУГАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА

2.1 «Грушка»

Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ціхлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкii спяваюць:

Мы пасадзім грушку

Усе, усе,

Няхай наша грушка

Расце, расце. Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні,

Распусціся, грушка,

Вось такой шырыні.

Расці, расці, грушка,

Ды ў добры час.

Патанцуй,- Марылька,

Паскачы для нас. А ўжо наша грушка

Распусцілася,

А наша Марылька

Зажурылася.

А мы тую грушку

Весяліць будзем.

I з нашай Марылькай

Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ixca словамі песні.

2.2 «Вожык і мышы»

Aпicaннe гульні:па лічылцы выбіраецца “вожык”, астатнія – “мышы”. “Мышы” становяцца ў круг, “вожык” - у цэнтры. Па сігналу “мышы” ідуць управа, “вожык” - у лева.

Бяжыць вожык, тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

Вожык, вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слоў усе спыняюцца.

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісце мыш.

“Вожык” асцырожна ходзіць, прыслухоўваецца.

Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

Раз, два, тры – хвасты лаві!

Правілы гульні: “Мышы” разбягаюцца. “Вожык” імкнецца выцягнуць як мага болей “хвастоў”. Злоўленай лічыцца тая “мыш”, у якой “вожык” выцягнуў “хвосцік"

2.3 «Надзейка»

Задача: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць pyxi са словамі песні; развіваць пачуцце сяброўства; выхоўваць калектывізм.

Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяцца ў круг i загадваюць:

Ты,Надзейка, раскажы.

Спрытна ўciм нам накажы,

Як 6a6yлi скачуць.

Надзейка выконвае танцавальныя pyxi i адказвае:

Вось так, вось так—

Так бабулi скачуць!

Дзеці загадваюць:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы,

Як дзяўчаты скачуць

(як сяброукі скачуць. як козлікі скачуць).

Надзейка адказвае i запрашае ўcix дзяцей скакаць разам з ёй.

Правілы гульні: дакладна выконваць усе дзеянні.

2.4 «Адгадай, чый галасок»

Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзіне яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

Сталі у круг, i — раз! два! тры!

Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

СЯРЭДНЯЯ ГРУПА

3.1 «Шэры кот»

Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

— ёсць мышы у стозе?

— Ёсць!

— Баяцца ката?

— Не!

— А я, катафей, разганю ўcix мышэй!

Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

Правілы гульні: дзецi павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

3.2 «Макi»

Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.

Карагод спявае песню:

Ой на гары мак, мак

На даліне так, так.

Макі-макі, маковачкі!

Залатыя галовачкі!

Праспявалі гэту песню, спыніліся i пытаюцца ў гаспадара:

- Ці паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:

— Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.

Карагод зноу ідзе з песняй«Ой на гары мак, мак…»

Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:— Цi паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:— Толькі сею!

Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:— Hi ўзышоў мак?

Гаспадар адказвае:- Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.

Наступны раз у яго запытваюць:— Цi зацвіў мак?

Гаспадар адказвае:— Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.

Потым карагод пытаецца:— Цi адцвіў мак?

Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:

- Адцвіў!

Пасля пecнi — новае пытанне: — Цi паспеў мак?

Калі гаспадар скажа: «Паспеў»,усе зноў спяваюць песню:

Ой на гары мак, мак

На даліне так, так.

Макі-макі, маковачкі,

Залатыя галовачкі!

Будзем трэсці мак!

Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.

Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы).

3.3 «Браднік»

Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла iінш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. Калі адгадаў злоўлены становіцца рыбаком. Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

Правілы гульні:iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

3.4 «Вартаўнік»

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

Правілы гульні:вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

3.5 «Хворы Верабей»

Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.

Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцai пытаецца:

— Ці дома верабей?

— Дома.

— Што ён робщь?

— Хворы ляжыць.

— Што яму баліць?

— Плечыкі.

— Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

— Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:

—Ці дома верабей?

— Дома.

— Што ён робіць?

— Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькіўдоме савы.

3.6 «Дзед-Мароз»

Апісанне гульні: у гульні ўдзельнічае ад 10 да 30 дзяцей. Пры дапамозе лічылкі дзеці выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы.

Лiчылка: Ты сіні,

Ты зялёны,

А ў цябе

Чырвоны нос-

Гэта ты-Дзед Мароз.

Правілы гульні: «Мароз» бяжыць за іміі стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакранецца, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца і сесці на лаўку. Калі застанецца некалькі чалавек, гульня паўтараецца.

3.7 «Вузельчык»

Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

Іголка — шнырала, увесь свет прыбрала,

Прыбрала, абшыла, сама голая хадзіла.

Тонкая ды долгая, аднавухая ды вострая.

А я тычу — натычу: носік стальны, хвосцік ільняны!

Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

Хвосцік ніцяны цягну зa сабой.

Праз палатнo ён праходзщь, канец сабе находзіць...

Правілы гульні: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

3.8 «Агароднік»

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

— Хто там? — Агароднік!

— За чым прыйшоў? — За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе нi падыдзе,

Усялякі за вixop возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

3.9 «Што poбiш?»

Задача: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ўкруг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:

— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

Праз некаторы час яна загадвае iмпілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoyi нечакана пытаецца: «Што poбiш?»

Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто нi разу не памыліўся.

Правілы гульні: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

3.10 «Жмуркі»

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.

Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы iўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

— Кот, кот! На чым cтaiш?— На дубе!

— За што трымаешся? — За сук!

— Што на суку?— Вулл!

— Што у вуллях?— Пчолы!

— Што у пчол?— Мёд!

— Каму мёд?— Мне ды сыну майму!

— А нам што?— Гліны на лапаце!

Пасля гэтых слоў дзеці спяваюць:

Ну, кот Апанас,

Лаві тры гады нас!

Лаві нас хутчэй,

Не развязвай вачэй!

Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкii ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

3.11 «Млын»

Задача: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:

Млынарня на горцы

Крыламі махае,

Крыламі махае,

Зерне працірае.

Сама не глытае,

Другі хлеб выпякае.

У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

Правілы гульні:у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

3.12 «Дзядуля-ражок»

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожнаягрупа чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ўcвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:

— Хто мяне бaiцa?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

— Ніхто!

Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:

-Дзядуля-ражок,

З'еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

3.13 «Свабоднае месца»

Задача: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Апісанне гyльнi: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoўi г. д.

Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.

3.14 «Сляпы музыкант»

Задача: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.

Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкантадгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

Правілы гульні:калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

3.15 «Чараўнік»

Задача: практыкаваць ва ўменні імітавацьдзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.

Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:

— Добры дзень, чараушк!

Чараунік адказвае:

— Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?

Дзеці адказваюць:

— У лесе!—i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.

Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні:pyxiўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.

3.16 «Схавай рукі!»

Задача: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

Aпicaннe гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

Правілы гульні:водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якімнапрамку ён будзе бегчы па кругу.

3.17 «Нос, нос, нос, лоб»

Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.

Апісанне гульні: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Iгpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткіцела, якую называе вядучы.

СТАРЭЙШАЯ ГРУПА

4.1 «Гарлачык»

Задача: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэ­та «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

— Колькі каштуе «гарлачык»?

Дзіця адказвае:

За «гарлачык» гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць

— Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца наногіi бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні:дзеці павінны бегчы па кругу ўрозных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.

4.2 «Іванка iМарылька»

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

А дзе той Іванка, (3 разы)

Што ўстае спазаранку.

ён спрытны, працавіты

Танцуе, пяе iў вучобе не адстае.

Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсціў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)

Кругом пакружуся (кружыцца)

Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).

Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоніi прыгаворваюць:

Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правілы гульні:дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

4.3 «Рэшата»

Задача: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ўpyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. ён зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, iімкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, якіў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.

Правілы гульні:калі irpoк не паспее схавацца за пал­кай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

4.4 «Фарбы»

Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.

Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:— Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

— Хто тут?

— Несцерка!

— Чаго прыйшоу?

— Па фарбу?

— Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

— Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:

— Такой фарбы у нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі ciнi чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

— Стук-стук!

— Хто там?

— Несцерка!

— Чаго прыйшоў?

— Па фарбу!

— Па якую?

— Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

— ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульні:дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

4.5 «Кашка»

Задача: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеціідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.

Правілы гульні:irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.

4.6 «Каноплі»

Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.

Aпicaннe гульні: ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i пачынае з імідыялог:

— Прыходзь да мяне каноплі палоць.

— Не хачу!

— А кашу есці?

— Хоць зараз!

— Ах ты, гультай!—iў гэты жа час бяжьщь у любы канец шарэнгі. Адначасова iirpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, airpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.

Правілы гульні:пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспа­дар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.

4.7 «Палатно»

Задача: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі

ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»

Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палат­на. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.

Правілы гульні:стоячы ў шарэнзе, пры закручванніi раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.

4.8 «Гаспадыня i кот»

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.

Маці гаворыць:

— Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом.Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!

Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:

— Дапамажы мне, дачушка, збаночкіў склеп аднесці.

Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама бярэдвух дзяцей за pyкi, iўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.

Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.

— Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.

Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець,пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, удругі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i скажа:

— У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!

Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкii пачынаюць лавіць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:

— Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!

Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.

Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.

Пачаў прасіцца:

— Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі!

Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:

— Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.

— Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:

Першы раз даруецца,

Друп — забараняецца!

I разбегліся усе хто куды.

Правілы гульні:дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.

4.9 «Лянок»

Задача: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxica словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:

— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:

— Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк.

Мы лянок ipвaлi, ж а л i,

Абразалі, у полі слалі,

У снапочкі 3бipалi.

Урадзіся лянок

Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні:дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

4.10 «Свінка»

Задача: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:

— Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляука!

Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідваесвінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмii спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iмi выкідвае свінку _з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

Правілы гульні:дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.

4.11 «Гусі-лебедзі»

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.

Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.Паміж домам гаспадыні i домам ваўка — чыстае поле.

Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:

Гyci-лебедзі! Пара

У чыста поле са двара!

Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» — i бягуць у чыстае поле.

Ix пачуў воўк i пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей.Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебе­дзей да свайго дома. Загнаў ён ixycixу свой дом i гаво­рыць:— Сядзіце,не крычыце, крыламі не махайце!

Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:

— Тут воўчы след,

Тут гусіны след.

Тут воўчы след!

Тут гусіны след...

Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла iзаве ваўка:— Воўк, воўк!Ідзі сюды!

Воўк выйшаў i пытаецца:— Што табе трэба?

Гаспадыня гаворыць:Цi не ты ўкраўмaix гусей-лебедзей?

Воўк адказвае: - Ды я твaix гусей i не бачыу! Якіяяны ў цябе былі?

Гаспадыня адказвае:— I белыя былі,I шэрыя былі, I стракатыя!

Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:

— Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —

Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:

I белых, i шэрых, i стракатых!

Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ей воўк паказаў, а гусі лебедзі ў гэты час замахалі крыламі.

Гаспады­ня прыслухалася i пытаецца:

— Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?

Воўк адказвае:

— Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!

Гyciў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:

— Воўк, воўк! Хто гэта ўтвaiм доме так шыпіць?

Воўк адказвае:

— Гэта капуста у маёй печы кіпіць!

Гyciў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:

— Воўк! Хто гэта у твaiм доме так тупае?

Воўк адказвае:

— Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса хочуць.

Тут раптам гyci як закрычаць:

— Га-га-га! Га-га-га!

— А гэта хто?—пытаецца гаспадыня-—Гэта мае гусі-лебедзі! Аддай мне ix!

Воўк гаворыць:— Не аддам!

Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык i пытаецца:

— Воўк! Хочаш з'есці авечку?

— Хачу. Дзе авечка?

Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:

— Вось яна! Даганяй!

Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома i крычыць:

— Гусі-лебедзі, дадому!

Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусямі Калі ваўку не ўдаецца схапіць ніводнага з гусей, усе гyci збіраюцца ў гаспадынінымдоме i дражняць яго:

Воўк за гарою,

Шэры за крутою.

Ваўка не баюся,

Kieм баранюся,

Качарэжкай адаб'юся.

А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, i гульня пачынаецца спачатку.

Правілы гульні:бегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад до­ма ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.)

4.12 «А мы проса сеялі»

Задача: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.

Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.

Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:

— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)

Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxii таксама спяваюць:

— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!

— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)

— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)

— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)

— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)

— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад.Адна дзяўчынка застаецца.)

— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкіi становяцца кругам вакол яе.)

Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

Правілы гульні:дзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.

Задача: практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Aпicaннe гульні: па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За імпалюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе iўцякаць ад паляўшчага ўдругую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

Правілы гульні:у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.

4.15 «Шчупак»

Задача: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.

Апісанне гульні: дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе iaдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок iiмкнeццa схапіць са-мага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

Правілы гульні:irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.

4.16 «Вяроўка-змейка»

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.

Апісанне гульні: на зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

Правілы гульні:нельга штурхаць іншых, імкнучыся стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзячым.

4.17 «Золата»

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку,назіральнасць.

Aпicaннe гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў ру­ках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокіi крычыць: «Золата, да мяне!»

Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.

Правілы гульні:дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ўix няма.

ДЛЯ ВАС БАЦЬКІ.

Каб гучала мова беларусаў

Для вас, бацькі!

Каб гучала мова беларусаў!

Слова да слова, слова да слова –

Гэтабацькоўская родная мова,

Матчынамова, пяшчотная, чыстая,

Быццамкрыніца, жывая, іскрыстая.

А.Вольскі

БЕЛАРУСКАЯ МОВА для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай мовай, паколькі менавіта яна адлюстроўвае гісторыю, традыцыі беларускага народа, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію, тлумачыць прыроду. Чаму ж мы не размаўляем на роднай мове? Наша тэлебачанне, радыё, часопісы амаль усе на рускай мове. У адзіны момант нам ніхто не падаруе нашу мову. І калі ўсё застанецца на месцы, наша мова памрэ. А калі не будзе мовы, знікне наш народ.

Давайце разам подумаем, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася гаварыць на роднай мове!

• Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем. Сардэчна дзякую! Я ўдзячны Вам! Дзякуй за дапамогу!

Просім прабачэння.Прабачце, калі ласка! Не сярдуйце. Даруйце.

Радуемся. Выдатна! Цудоўна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены!

Жадаем. Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя!

• Кнігі на беларускай мове.У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове! Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.

• Народныя забаўлянкі, лічылкі, калыханк - гэтыя маленькія творы мастацтва дапамагаюць адчуваць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, далучаюць дзяцей да непаўторнага свету паэзіі.

• У прыказках і прымаўках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.

Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.

Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.

Не рабі другому, што не люба самому.

У людзей пытай, ды свой розум май.

• У народных загадках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт народа, яны знаёмяць дзіця з мінулым і сучасным, дапамагаюць пазнаваць навакольны свет, развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію.

• На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

• Народныя гульні - гэта не толькі забава. Яны дапамагаюць вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў.

Сучасныя дзеці ўспрымаюць беларускую мову як замежную. Таму калі пераходзяць у школу, на наступную ступень навучання, урокі на ёй даюцца ім вельмі цяжка. Вось і атрымліваецца, што, ідучы ў першы клас, хлопчыкі і дзяўчынкі толькі-толькі пачынаюць вучыцца дасканала размаўляць, пісаць і чытаць на роднай мове, што непазбежна вядзе да пагаршэння адзнак. І калі мы пазнаёмім нашых дзяцей з роднай мовай яшчэ ў дзяцінстве, у школе яны скажуць нам дзякуй.

Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ

Беларускамоўны дзень

Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай дашкольнай установе арганізуецца кожны чацвер.

Просім вас у гэты дзень размаўляць з дзецьмі і дарослымі на беларускай мове!!!

Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С.Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

ГУЧЫЦЬ БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

21.02.2018

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Савет педагогаў ДУА “Урэцкі яслі-сад №10 Любнскага раёну” вырашыў прысвяціць гэтай падзеі не адзін дзень, а цэлы Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Першы тэматычны дзень “ Мой родны кут, як ты мне мілы!” быдзе прысвечаны беларускім народным песням і танцам.

У другі дзень, дзень роднага слова “Каб мова беларуская гучала”, дзеці будуць чытаць вершы на роднай мове.

Трэці дзень –Дзень беларускіх гульняў. Кіраўнік фізічнага выхавання Гарчаніна Г.А. правядзе фізкультурныя заняткі з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў “Вясёлыя гульні па-беларуску”.

На чацвёрты дзень мы вырашылі арганізаваць Свята беларускай бульбы, спадзяёмся, што свята быдзе вясёлым і прынесе дзецям станоўчыя эмоцыі.

Адначасова, для таго, каб заахвоціць бацькоў нашых выхаванцаў і далучыць іх да ўзаемадзеяння з педагогамі дзіцячага сада, быдзе арганізаваны Дзень адчыненых дзярэй. Бацькі будуць мець магчымасць прыйсці на любы занятак, паназіраць, чым займаюцца іх дзеці на працягу ўсяго дня.

У пяты, заключны дзень, дзеці пабываюць ў гасцях у беларускіх казак. Сіламі выхаванцаў сярэдняй групы

(выхавацель Асіпенка К.А.) старэйшай групы (выхавацель Пачанчук Г.М.), будуць паказаны інсцэніроўкі казак “Як курачка пеўніка ратавала”, “Зайкава хатка”.

Дзеці прымуць ўдзел у казачнай віктарыне, каб адгадаць ўрыўкі з беларускіх казак, адказаць на пытанні, звязаныя з казкамі. Такім чынам яны змогуць прымяніць веды, атрыманыя на занятках.

Спадзяёмся, што Тыдзень беларускай мовы пройдзе на добрым метадычным ўзроўні, а спрыяць гэтаму будзе дружная каманда педагогаў : намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Арцімені Т.А., музычнага кіраўніка Гарчанінай Г.А.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Урэцкага яслі-сада №10 Любанскага раёна”

Канспект інтэгрыраванага занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “Мастацтва. Канструя

ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ

Беларусам

Якуб Колас

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

Зорка

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка, ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою!
О, не, ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта — чыею рукою?

Вясна

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.

Канец лета

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары —
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак —
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам — галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх...
...Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!

Канспект інтэгрыраванага занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “Мастацтва. Канструяванне” на тэму “Беларускія народныя цацкі” ў старэйшай групе.

Праграмны змест:

Фарміраваць уяўленні аб прадметах рукатворнага свету: беларускіх народных цацках , аб гісторыі іх узнікнення, аб беларускіх рамёствах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне). Узбагаціць беларускі слоўнік дзяцей назвамі беларускіх народных цацак, пашырыць веды аб матэрыялах з якіх яны зроблены (з ільну, саломы, гліны, тканіны, дрэва). Развіваць уменне групіраваць цацкі на беларускія народныя і сучасныя. Фарміраваць ўменне канструяваць з тканіны беларускую народную цацку (на аснове прамавугольніка) па схеме. Развіваць камунікатыўныя ўменні на беларускай мове.  Выхоўваць цікавасць да народнай творчасці, да беларускай мовы,  жаданне навучыцца размаўляць на ёй.

Абсталяванне: беларускія народныя цацкі, схема вырабу беларускай народнай лялькі, кускі тканіны прамавугольнай формы вялікага і малога памеру, стужкі для перавязкі на кожнае дзіця, ТСН з малюнкамі    беларускіх народных цацак і сучасных.

Ход занятку:

Выхавацель: Заходзьце деткі хутчэй, смялей. Ды мы тут не адны. Госці да нас прыйшлі. Давайце іх прывітаем шчыра.

Дзеці: Добрай раніцы! Прывітанне! Добрага здароўя! Рады вас бачыць! Вітаем вас!

Выхавацель: Дзеці, вы заўважылі на якой мове мы з вамі размаўляем?

Дзеці: На беларускай мове.

Выхавацель: Як вы лічыце: мы добра ведаем беларускую мову?

Дзеці: Не зусім.

Выхавацель: А зараз я праверу,  ці добра вы ведаеце беларускую мову. Я вам буду паказваць цацку, а вы мне будзеце адказваць як яна называецца па-беларуску. (Лялька, мячык, ваўчок, цягнік).  Цяпер я буду называць цацку, а вы павінны знайсці яе ў групе і паказаць (карабель, тэлефон, зайчык).

Выхавацель: Не заўседы цацкі былі такія, як цяпер. Раней не было  розных канструктараў і сучасных лялек, нават не было дзіцячага саду. А дзяцей неабходна было забаўляць. Цацкі рабілі з рознага матэрыялу, які быў пад рукой. Давайце паглядзім, якімі цацкамі гулялі дзеці ў тыя часы і якімі цяпер (прагляд прэзентацыі з дапамогай ТСН).

1 слайд: Вы бачыце хлопчыка з саломы, гэта лялька з мінулага. Зараз лялькі з саломы робяць толькі як сувеніры. Справа сучасная лялька хлопчык з пластмасы.

2 слайд:  Гэта лялька дзяўчынкі. Злева старадаўняя лялька з ільняной тканіны. На ёй нашыта палоска з белым, зялёным і чырвоным колерам. Белы колер сімвал чысціні, чырвоны сімвал жыцця. А зялёны гэта колер раслін.

3 слайд: Гэта лялька  ў беларускім нацыянальным касцюме. Яе касцюм упрыгожаны беларускім арнаментам. Так адзяваліся людзі шмат гадоў таму назад.

4. слайд: У мінулыя часы рабілі лялек і з нітак. Сучасныя лялькі-дзяўчынкі амаль усе з пластмасы і апранутыя як сучасныя дзяўчынкі.  Лялькі сталі больш прыбраныя. У сучасных лялек адзення і прычосак вялікае мноства.

5 слайд: З саломы рабілі не толькі людзей але і жывёл. Вось конь з саломы злева. А справа сучасная плюшавы  конік- поні. Ён мяккі і набіты  ўнутры ватай.

6 слайд: Таксама раней цацкі рабілі з гліны. У асноўным гэта былі свістулькі ў форме звяроў і птушак. Іх прыгожа размалёўвалі фарбамі. Сучасную  свістульку вы бачыце справа.

(гучыць музыка, заходзіць дзяўчынка Васілінка.)

Васілінка: Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі. Я дзяўчынка Васілінка. Мая бабуля жыве у весцы і яна захавала шмат беларускіх народных цацак, з якімі раней гуляліся дзеці. І я хачу паказаць іх вам. А вы мне расскажыце, што гэта за цацкі і з якіх матэрыялаў яны зроблены.

Выхавацель: Расскажам Васілінцы пра беларускія народныя цацкі?

Дзеці: Так.

Выхавацель: Сядайце калі ласка, а Васілінка з вамі пагуляе. Яна будзе падыходзіць да кожнага з вас з кошыкам, а вы будзеце браць з кошыка цацку, называць яе і гаварыць з якога матэрыялу яна зроблена.

Дзеці: Конік (гліняная свістулька, размаляваная фарбамі), заяц (бел. нар. цацка, якая зроблена  знекалькіх матэрыялаў: з саломы, а  галава з дрэва), пеўнік (гліняная свістулька, размаляваная фарбамі, яе гук падобны да гукаў пеўчых птушак), лялька з ільну( майстар туга сціснуў лён у пучок і змазаў клеем, а доўгая спадніца упрыгожана беларускім арнаментам, лялька з нітак, лялька з тканіны, пеўнік з саломы і другія.

Выхавацель: Дзеці скажыце чаму гэтыя цацкі называюцца беларускія народныя?

Дзеці: Таму што іх рабілі беларускія народныя майстры.

Выхавацель: Як  называецца майстар, які робіць цацкі з саломы?

Дзеці: Майстар па саломапляценню.

Выхавацель: Як называецца майстар, які робіць цацкі з гліны?

Дзеці: Ганчар.

Выхавацель: Які майстар, робіць палатно для цацак з тканіны?

Дзеці: Ткач.

Выхавацель: (паказвае цацку з ільну). Вось гэта цацка зроблена з ільну. А я ведаю цікавую беларускую народную гульню “Лянок” у якую мы зараз пагуляем.

Фізкульт-хвілінка.

Выхавацель:

Станавіцеся ў круг. Васілінка, што нам прасьці дасі?

Васілінка: Белы лянок.

Дзеці: А мы сеялі, сеялі лянок.

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіўся наш лянок!

Урадзіўся кужалек!

Мы лянок і рвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок!

Белы слауны кужалек

Дзеці падыходзяць да стала з глінянымі цацкамі.

Выхавацель: З гліны рабілі цацкі у выглядзе жывелаў, людзей. Майстар спачатку выбірае гліну, потым лепіць фігурку, сушыць яе, размалеўвае. Дзіця возьме такую цацку і адразу прымае яе  ў сваю гульню. І мы таксама зараз пагуляем.

Выхавацель: Жыў ды быў певунок,

Ён на печы спаць не мог,

Вельмі рана уставаў,

Меў ён вельмі многа спраў.

Певень: Разам з сонейкам устаю

Песню звонкую пяю,

Усе, усе, усе ў хляве ўставайце

Ды да працы прыступайце.

Кураняты: Дзякуй, Пеця-певунок,

Што падняцца дапамог.

Гусачка: Га-га-га-га-га-га,

Уставаць нам yciм пара.

Будзем травачку шчыпаць,

Дзетак частаваць.

Кароўка: Мне таксама трэба ў поле

Хуценька icці,

Дзеткам нашай гаспадыні

Малачка нясці.

Парсючок: Ну чаго ты гарлапаніш?

Паспаць хочацца яшчэ.

Есці мне i мaiм дзецям

Гаспадыня вунь нясе.

Выхавацель: Пеўнік так расхваляваўся

І да парсючка падаўся,

Пра сяброўства расказаў

I параду яму даў.

Пеўнік: Пра ляноцтва забывай,

І да працы ўставай,

Толькі той, хто любіць працу,

Сябрам нашым можа звацца.

Выхавацель: Вось які цудоўны спектакль, дзеці, атрымаўся. А дапамаглі нам у гэтым… (беларускія народныя  цацкі).

Выхавацель: Васілінка ведае яшчэ адну цікавую гульню. Нам трэба падзяліцца на 2 каманды (хлопчыкаў і дзяўчынкаў). Слухайце ўважліва заданне : неабходна размеркаваць сучасныя цацкі і беларускія народныя, якія знаходзяцца ў корабе. Хлопчыкі павінны адабраць сучасныя цацкі і пакласці іх на сіні стол, а дзяўчынкі - старажытныя цацкі і пакласці іх у зя на зялёны стол.

Выхавацель: Дзяўчынкі правераць ці правільна выканалі заданне хлопчыкі, а хлопчыкі ў дзяўчынак.

Выхавацель: Дзяўчынкі  назавіце якія сучасныя цацкі адабралі хлопчыкі і чаму? (таму што з гэтымі цацкамі мы гуляемся ў цяперашні час, яны з пластмассы, ў іх сучаснае адзенне і прычоскі). Хлопчыкі,  назавіце якія цацкі адабралі дзяўчынкі і чаму яны старажытныя? (яны з ільну, яны з саломы, яны простыя).

Выхавацель: Беларускія майстры ўмеюць рабіць сваімі рукамі прыгожыя цацкі.  Мы з вамі будзем майстрамі-ўмельцамі і будзем рабіць вось такую беларускую ляльку з тканіны, якая называецца Берагіня.  Завуць яе так, таму что яна аберагала нашых продкаў ад розных няўдач (няўзгод).

Выхавацель: На стале у кожнага з вас два кусочкі тканіны прамавугольнай формы. Адзін вялікі, другі малы. Бярэм вялікі кусочак тканіны і з двух канцоў закручваем да палоскі ў сярэдзіне. Атрымаецца прамавугольнік, які складваем напапалам. Зараз зробім галаву нашай ляльцы. Бярэм і зверху перавязваем на месцы перагіба.  Атрымалася загатоўка лялькі. Далей бярэм маленькі кусок тканіны. З яго мы будзем рабіць рукі. Тканіну скручваем ў трубачку, а па краям таксама перавязваем. Атрымаліся рукі нашай лялькі. Рукі патрэбна замацаваць. Для гэтага ўладкоўваем  іх пад галавой і зноў перавязваем стужкай. У нас атрымалася лялька.

Выхавацель: У вас на сталах знаходзяцца схема, яна дапаможа вам зрабіць ляльку. Васілінка разам з дзецьмі таксама працуе.

Гучыць музыка.  Дзеці пад музыку робяць ляльку.

Выхавацель: Паглядзіце, якія цудоўныя атрымаліся у нас лялькі. Імі нават можна гуляць. Давайце мы іх пакладзем у кошык да Васілінкі, яна іх перадасць бабулі, каб яны аберагалі нашу бабулю ад розных няўзгод.

Выхавацель: Цяпер, хто лічыць, што вельмі добра працаваў на занятку, уважліва слухаў, адказваў на пытанні, стараўся, той падыходзіць да Берагіні і дорыць ей ляльку, якая смяецца. А хто лічыць, што мог бы лепей працаваць, але не ўсе атрымоўвалася, тады дорыць ляльку, якая сумная.   Выхацацель: Васілінка, а ты якую выбярэш ляльку?

Васілінка: Дзякуй вам хлопчыкі і дзяўчынкі. Мне вельмі спадабалася ў вас. Я раскажу сваёй бабулі, что вы добра ведаеце,  якія бываюць беларускія народныя цацкі і перадам вашы падарунакі.

Выхавацель: Чаму ты, Алёша, выбраў такую ляльку? А ты, Саша, Кіра.

Выхавацель: Малайцы, вы сёння ўсе пастараліся.

Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German