Беларуская старонка

Международный день родного языка!

21 февраля- Международный день родного языка

Подробнее...

 

Функцыянаванне беларускіх груп

Мы жывём у Беларусі!

 

Уважаемые родители воспитанников!

Обращаем Ваше внимание на то, что в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании, Положением об учреждении дошкольного образования, утвержденного постановлением Министерства образования Республики Беларусь №150 от 25 июля 2011г., Уставом государственного учреждения образования «Ясли-сад №6 г. Любани» обучение и воспитание в учреждении образования осуществляются на русском и (или) белорусском языке. Основной язык обучения и воспитания в учреждении образования (белорусский или русский) определяется его учредителем с учетом пожеланий законных представителей воспитанников. На основании заявлений законных представителей воспитанников в учреждении образования могут быть созданы группы с обучением и воспитанием на белорусском языке. По вопросам функционирования групп с белорусским языком обучения необходимо обращаться к заведующему учреждением образования Бояриной Валентине Александровне, или по телефону: 8(01794) 54364

ПЛАНАВАННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Подробнее...

 

Беларусь мая, сінявокая...

Неба чыстае і глыбокае

I бярозавы ціхі гай —

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

I вясёлкамі над ракой...

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край.

У. Карызна. Беларусь мая сінявокая

Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла — Беларусь.

(Ю. Свірка.)

 

Змены ў беларускім правапісе

Змены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»

23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Подробнее...

 

Каб гучала родная мова

Каб гучала родная мова

Картинки по запросу белорусскbt казки

Якая асалода жыць,

Знаць вартасць кожнае гадзіны.

Тым, што адкрыта, даражыць.

І адкрываць за дзівам дзіва.

В. Вітка

Подробнее...

 

Навучанне дзяцей творчаму расказванню на беларускай мове.

Навучанне дзяцей творчаму расказванню на беларускай мове

Сярод усіх відаў звязнай маналагічнай мовы творчае расказванне з’яўляецца найбольш складаным. Сучасная педагогіка называе творчымі такія расказы дзяцей, у якіх яны прыдумваюць, уяўляюць пэўныя вобразы або дзеянні. Падобныя апавяданні складаюцца на аснове дзіцячага ўяўлення, якое , па дадзеных псіхолагаў , мяркуе значную аналітыка- сінтэтычную дзейнасць мозгу.

Подробнее...

 

Вусная народная творчасць – сродак развіцця маўленчай дзейнасці дашкольнікаў

Вусная народная творчасць – сродак развіцця маўленчай дзейнасці дашкольнікаў

Картинки по запросу картинка белорусские сказкиКартинки по запросу картинка белорусские сказкиКартинки по запросу картинка белорусские сказки

Подробнее...

 

КРЫЛАТЫЯ ВЫРАЗЫ ПРА РОДНУЮ МОВУ

КРЫЛАТЫЯ ВЫРАЗЫ ПРА РОДНУЮ МОВУ

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Той люд жыве, што свае песні мае. Францішак Багушэвіч

Подробнее...

 

Беларускія народныя казкі ў жыцці дзіцяці.

 

Беларускія народныя казкі ў жыцці дзіцяці

Картинки по запросу картинка белорусские сказки

Дашкольнае дзяцінства – залатая пара ў жыцці кожнага чалавека і, разам з тым, вялікі і адказны перыяд псіхічнага і інтэлектуальнага  развіцця асобы. Менавіта ў гэтым узросце найбольш інтэнсіўна развіваюцца ўсе псіхічныя функцыі, фарміруецца здольнасць да складаных відаў дзейнасці, закладваецца агульны фундамент пазнавальных здольнасцей.

Подробнее...

 

Мова – душа чалавека…

Мова – душа чалавека…

 

Картинки по запросу Францішак Багушэвіч


Мая родная мова серабрыстай, чыстай крынічкай выліваецца з маёй душы. Родная мова дапамагае глыбока разумець і любіць сваю Айчыну. Яе словы, як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак. Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае. Вучоныя даказваюць, што беларуская мова найбліжэй стаіць да старажытнай славянскай гаворкі. Значыць, яна да таго ж і духоўны помнік даўніны. Мы ўсе павінны берагчы гэты спадчынны скарб нашых продкаў!

Подробнее...

 

Папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі

Папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі

Картинки по запросу картинка беларуская мова

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх, як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой – небудзь адной моўнай сістэмы.

Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска – беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускаг маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.

Таму, з мэтай садзейнічання павышэнню ўзроўню ведаў бацькоў і педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі ў нашым дзіцячым садку існуюць  беларускамоўныя дні.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 6 г. Любані» выхавацелi праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення ў форме гульні, а кожны трэці чацвер месяца - праходзіць дзень беларускай мовы. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German