Беларуская старонка

Цікава ведаць. Цацкі ў беларускай народнай педагогіцы

Бясспрэчна, што ўсе важнейшыя ўласцівасці асобы закладваюцца ў дзяцінстве. Таму на гэтым этапе вялікае значэнне маюць усе фактары. Адным з такіх чыннікаў, што ўплываюць на дзіця з самага пачатку яго пазнавальнай дзейнасці, з’яўляюцца цацкі. Іх педагагічны эфект быў заўважаны вельмі даўно. У гэтым даследаванні зроблена спроба разгляду месца традыцыйнай цацкі ў сістэме беларускай народнай педагогікі,разнастайнасць яе формаў, задачы, ускладзеныя на яе, спосабы яе выкарыстання і іншыя аспекты. Цацка – прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў, які дае ўяўленне пра рэчы і вобразы, дапамагаючы дзіцяці пазнаваць навакольны свет і з’яўляецца адным са сродкаў разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання. Змест і знешні выгляд цацкі вызначаюцца канкрэтнымі выхаваўчымі задачамі ў адпаведнасці з узростам, развіццѐм і інтарэсамі дзіцяці (адрозніваюць дыдактычныя, тэхнічныя, тэатральныя, музычныя, спартыўныя цацкі, а таксама цацкі-забаўкі).

Подробнее...

 

Кансультацыя для бацькоў

ВЯСЁЛЫЯ ГУЛЬНI БЕЛАРУСАЎ НА ФАЛЬКЛОРНЫХ СВЯТАХ

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.

Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Вельмi важна навучыць сённяшнiх дзяцей з павагай ставiцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.

Подробнее...

 

Урокі роднай мовы

Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

Подробнее...

 

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб на-цыянальны — гэта родная мова”.

Змітрок Бядуля

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з ка-легамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

 

ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ-2019 В МИНСКЕ

II Европейские игры пройдут с 21 по 30 июня 2019 года в столице Беларуси – Минске. Соревнования по гребле на байдарках и каноэ примет гребной канал в Заславле. В крупнейшем спортивном форуме континента примут участие более 4000 спортсменов из 50 стран, которые разыграют 200 комплектов наград в 15 видах спорта (23 дисциплинах), а также лицензии на Олимпиаду-2020 в Токио. В 4 видах спорта определятся чемпионы Европы.

 

На первых Европейских играх-2015 в Баку сборная Беларуси показала высокие результаты, заняв в общем медальном зачёте седьмое место: наши спортсмены завоевали 43 награды (10 золотых, 11 серебряных и 22 бронзовые).

Подробнее...

 

Папулярызацыя беларускай мовы

Папулярызацыя беларускай мовы

 

Паважаныя бацькі! Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў. Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа, гульні, казкi.

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

http://kazki.unicef.by/

 

 

 

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці

Подробнее...

 

ГЭТА ЦІКАВА

СЕМ ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ

 

У 2011 годзе пры актыўным удзеле газеты «Народная газета», быў арганізаваны конкурс па выбары Сямі цудаў Беларусі, каб выявіць самыя «цудоўныя», на думку чытачоў, Беларускія славутасці, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да лепшых славутасцях краіны. У інтэрнэт-галасаванні прынялі ўдзел сотні тысяч неабыякавых да каштоўнасцяў краіны чалавек, акцыя не пакінула ў баку жыхароў ня толькі Беларусі, а таксама з-за мяжы. Па версіі чытачоў выдання, у топ-сямёрку абсалютным большасцю галасоў былі прызнаныя: Белавежская пушча, крэпасць у Бабруйску, Брэсцкая крэпасць, касцёл у Будславе, Мірскі замак, возера Нарач і Сафійскі сабор у Полацку.

Подробнее...

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German

Контакты

Минская область г.Любань, ул.Интернациональная, д.50а 

тел: 8-01794-55924

du4@luban.edu.by