Беларуская старонка

БЕЛАРУСКІЯ ЛЯЛЬКІ-АБЯРЭГІ, АБРАДАВЫЯ ЛЯЛЬКІ

ВЯРБНІЦА. Лялька Вербніца (Вялікдзень) сімвалізуе жанчыну, якая ідзе асвячаць кулічы і пісанкі. Уся лялька павінна быць выканана без выкарыстання іголкі. Выключэнне можа быць толькі ў вопратцы, прычым, апранутая Вербніца павінна быць у прыгожае адзенне з перавагай чырвонага колеру.

Рабіць такую ляльку сваімі рукамі трэба за тыдзень да Вялікадня (напярэдадні Вербнай нядзелі). Вербніцу выстаўляюць на акно, каб людзі бачылі, што ў гэтым доме праз тыдзень будуць святкаваць Вялікдзень. На само свята ляльку ставяць на стол побач з велікоднымі прысмакамі – кулічом і фарбаванымі яйкамі.
Традыцыйна народную велікодную ляльку Вербніца трэба рабіць у чырвоным колеры, які сімвалізуе адраджэнне і радасць. Прычым, твар лялькі таксама павінен быць чырвонага колеру.

 

 

 

 

Подробнее...

 

ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ, ЧТО...

Самые яркие страницы белорусской истории, уникальная природа, самобытная культура и личности, изменившие мир…

Национальный парк «Припятский» – единственное место на планете, где существуют первобытные пойменные дубравы. В национальном парке практически в первозданном состоянии сохранились уникальные пойменные ландшафты Белорусского Полесья – с дюнами, котловинами и ложбинами, где среди дубрав и ясенников расположено более 30 озер. На Полесье также сохранились самые большие естественные болота в Европе. Наиболее крупные из них – Званец (150 кв. км) и Дикое (80 кв. км).

Подробнее...

 

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ТАНЦЫ

Асаблівасці беларускага танцавальнага мастацтва складваліся ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай народнасці і яе культуры (XIV—XVI стст.), каранямі сваімі сыходзіць у нетры старажытнай общерусской культуры. У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа.
На працягу доўгага часу беларускі танец быў малавядомы нават на радзіме і рэдка выходзіў за межы вескі. У з'яўленні і папулярызацыі беларускіх народных танцаў на сцэнічных пляцоўках не толькі Беларусі, але і за яе межамі вялікая заслуга трупы Ігната Буйніцкага — таленавітага самародка, які стварыў у 1907 г. беларускі народны тэатр, у якім сам Буйніцкі прымаў удзел як рэжысер, акцер і танцор. У канцэртах выконваліся народныя песні, творы беларускіх паэтаў і танцы пад акампанемент традыцыйнай «траістай» музыкі — скрыпкі, цымбалаў і дуды. У сцэнічнай інтэрпрэтацыі народных танцаў І. Буйніцкі амаль не адыходзіў ад фальклорнай асновы.

Подробнее...

 

ЗНАМЕНИТЫЕ СПОРТСМЕНЫ БЕЛАРУСИ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дарья Домрачева

Вид спорта: биатлон

Достижения: трёхкратная олимпийская чемпионка-2014; малый хрустальный глобус в массовых стартах сезона 2013/2014

Анна Гуськова

Вид спорта: фристайл

Достижения: олимпийская чемпионка Пхёнчхана-2018, 2-е место в общем зачёте Кубка мира

Подробнее...

 

ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ - 2019

II Европейские игры пройдут с 21 по 30 июня 2019 года в столице Беларуси – Минске. В крупнейшем спортивном форуме континента примут участие более 4000 спортсменов из 50 стран, которые разыграют 199 комплектов наград в 15 видах спорта (23 дисциплинах), а также лицензии на Олимпиаду-2020 в Токио.

На первых Европейских играх-2015 в Баку сборная Беларуси показала высокие результаты, заняв в общем медальном зачёте седьмое место: наши спортсмены завоевали 43 награды (10 золотых, 11 серебряных и 22 бронзовые).

Решение о передаче Беларуси права на проведение вторых Европейских игр было принято 21 октября 2016 года по итогам голосования делегатов из 50 стран на 45-м заседании Генеральной ассамблеи Европейских олимпийских комитетов (ЕОК) в Минске.

Весомыми аргументами в пользу белорусской столицы стали развитая спортивная инфраструктура, внушительный опыт проведения международных соревнований высокого уровня, квалифицированные специалисты и, конечно, поддержка главы НОК – Президента страны Александра Лукашенко.

Как отметил президент ЕОК Янез Кочиянчич, который сразу после официального назначения главой этой влиятельной спортивной организации посетил Беларусь, Европейские игры-2019 послужат "хорошей подготовкой к летней Олимпиаде в Токио и позволят сплотить дух европейских спортсменов".

Контракт на проведение II Европейских игр, в котором обозначены основные принципы форума, был подписан 1 сентября 2017 года представителями мэрии Минска и исполкома ЕОК. В нём утверждена информация о продаже билетов, аккредитации, приёме и размещении гостей, проведении церемоний открытия и закрытия.

© BELARUS.BY, 2009 - 2019

 

ПЯЦЬ СIМВАЛАЎ РОДНАЙ СТАРОНКІ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зубр

Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэта самыя цяжкія і буйныя наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы, таму калі вы хочаце ўбачыць гэтых жывёл , вам варта адправіцца менавіта туды

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Бусел

Беларусь, сапраўды, стала краінай бусла. Некаторыя з любоўю называюць нашу старонку Буслянiей.  Селяцца гэтыя велічныя птушкі на дахах дамоў, на ліхтарных слупах, на старых дрэвах і ,нават, на помніках. Есць яны ў гарадах, у вёсках, на берагах рэк, азёр, на ўзлесках. Буслы нагадваюць сваіх  суседзяў - беларусаў: яны такія ж рахманыя і мірныя,ў іх практычна няма ворагаў, хіба што вароны па вясне, якія наравяць прарвацца да выседку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лён

Беларускі паэт Янка Купала напісаў: «Беларусь! - краіна каноплі i лёну ... ". Сапраўды, на працягу стагоддзяў на палях нашай краіны раслі канопля і лён, тканіны з якіх лічацца нацыянальным багаццем. Лен стаў для паэтаў увасабленнем беларусак: чыстых, пяшчотных і жорсткіх, калі ў гэтым ёсць неабходнасць .Традыцыйна, з ільнянай тканіны зроблены нацыянальныя беларускія ўборы. Толькі з лёну рабіліся знакамітыя беларускія рушнікі, на якіх вышываўся сімвалічны арнамент.Тканiна з лёну трывала звязана з беларускай культурай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Васiлёк

Адна з лягенд сімвалізуе васілёк з духоўнымі каштоўнасцямі. Васількі растуць у полi, дзе працаваў селянін. Ён бачыў гэтую прыгожую, пяшчотную кветку і разумеў, што не ўсё ў жыцці вымяраецца матэрыяльнымі каштоўнасцямі, а ёсць і культура, паэзія.
Іншая версія, што васiлёк увасабляе сам народ- такі ж сціплы, прыязны, гасцінны, рахманы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Бульба

Ну а як жа без яе! Бо ў нас вядома не менш 1.000 страў з бульбы! Тут вам і клёцкі з храбусткімі шкварачкамi і кольцамі такога ж хрумсткага лука; і разнастайныя бабкі; і "тоўчаная каша" - па-іншаму пюрэ, запраўленая рознымі спосабамі ... А ўжо пра дранікі - сімвал беларускай нацыянальнай кухні - і казаць няма чаго. Хіба што застаецца ўспомніць народную байку: "Ну як, Янка, дабра было ў  Цара на абедзе? Дабра то дабра, але ж дранiкаў не далi".

 

ДЗЯРЖАЎНЫЯ СІМВАЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

Дзяржаўны сцяг

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колерушырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.

Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці.

Дзяржаўны герб

Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца".  Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева -ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам:Рэспубліка Беларусь.

У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.

Дзяржаўны гімн

 

БЕЛАРУСКАЯ ЦАЦКА

Дарагі сябар, а ты ведаеш, якія цацкі былі ў нашых далёкіх продкаў? Не зусім? Тады давай разам зазірнём у гісторыю. На Беларусі самымі старажытнымі і пашыранымі былі гліняныя цацкі. Яшчэ ў жалезным веку з'явіліся бразготкі - пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, што такія цацкі ў даўнія часы мелі не столькі забаўляльнае прызначэнне, колькі рытуальнае: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жывёл, ляпілі з надзеяй на дабрабыт сям'і.

Подробнее...

 

БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.

Подробнее...

 

БЕЛАРУСКIЯ САЙТЫ ДЛЯ ДАШКАЛЯТ

"Вясёлка" – часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by/

"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» - iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы

Вершы.ru – нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя

Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але і не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайту!"

http://kazki.by/

Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

http://www.dziacinstva.net/

Нашыя дзеткі

Вельмi цiкавы партал для бацькоў – беларусаў. Парады і публікацыі на тэмы выхавання, бібліятэка дзіцячай беларускай літаратуры, мультымедыйныя матэрыялы і інш.

http://www.dzietki.org

 

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

 

СЛОВА ДА БАЦЬКОУ

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.

Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкавалі спрадвеку святы ў нашым краі.

А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы і глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. А таксама вучыць размаўляць і сваіх дзяцей на роднай мове. Трэба чытаць ім казкі і вершы на беларускай мове. Трэба глядзець з імі разам беларускую калыханку.

Мы павінны вучыць сваіх дзяцей разумець і любіць сваю родную мову!

“Сцяжынка” / Л.С. Марціновіч

 

ГУЧЫ РОДНАЯ МОВА

Чалавечая мова – гэта, як вялiкi стары таямнiчы бор, поўны жыцця, поўны звонкiх спеваў, нязнаных вясёлых i страшных шэптаў, поўны радасцi і смутку. Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя i велiчныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якiя звоняць нiбы жураўлiкi ў небе, альбо скардзяцца, як енк. Паглядзiце, як гэта цiкава: некаторыя словы самiм сваiм гучаннем як бы пераймаюцъ тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свiст, гук.

Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы. Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома. У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай  гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях. Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казак; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы   запас.

У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.

Не знiшчым мы, не страцiм, не загубiм

Сваiх лугоў, сваіх азёр, сваiх лясоў.

I родны край, i мову не разлюбiм.

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.

В. Гардзей

 
Выберите язык
Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German